Авторизация
 

Чаму я люблю Міёры

Почему я люблю МиорыМая радзіма—Міёры. Тут у бацькоўскай хаце на знаёмай з маленства вуліцы прайшло дзяцінства. Горад люблю, бо ён адзін такі ва ўсім свеце са сваімі вартасцямі і недахопамі. А што падабаецца ў райцэнтры нашым чытачам? 

 

Аксана ПУХАЛЬСКАЯ, маладая маці:
—Люблю гуляць з сынам па набярэжнай і паўвостраве. Тут спакойна, вакол прырода. Дзянісу—шэсць месяцаў. Хутка засынае пад шум лістоты і плёскат возера.


Антон АНЕЦЬКА, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы №3 імя Ягора Томкі:
—Адпачываю душой у лесапарку каля лясгаса. Падабаецца бываць на набярэжнай і глядзець на ваду. А ў цэнтры горада ля раённага Дома культуры сустракаюся з сябрамі. Тут акуратны і чысты парк. Ёсць дзе пасядзець і адпачыць.


Почему я люблю МиорыТаццяна КУКУЦЬ, маладая маці:
—З Міёрамі звязаны самыя цёплыя дзіцячыя ўспаміны. Тут сваякі і шмат добрых сяброў. Лічу, што нашаму гораду да твару любая пара года, асабліва снежная зіма. Захапляюся зімовай рыбалкай на міёрскім возеры. Тут у сонечнае надвор'е пейзажы неапісальнай прыгажосці!


Почему я люблю МиорыСтаніслаў САЦЭВІЧ, інжынер канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі:
—Я нарадзіўся ў Міёрах і люблю тут бываць. Гэтае мястэчка, якое можна прайсці пешшу ўздоўж і ўпоперак за гадзіну, жыве сваім ціхім мерным жыццём. "Разыначкі" райцэнтра, на маю думку,—паўвостраў і велічны касцёл.


Міхаіл ВІШНЕЎСКІ, будаўнік:
—У Міёрах рухае ўсім чароўная прыгажосць. Асабліва на набярэжнай, калі падчас поўнага штылю векавы касцёл адлюстроўваецца на роўнядзі бліскучага возера.


Почему я люблю МиорыАндрэй ПАЛУЕЎ, пажарны лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Дзісна":
—У райцэнтры шмат знаёмых. Горад маленькі і вельмі ўтульны. Можа, таму тут прыемна знаходзіцца і хочацца вяртацца сюды зноў і зноў.


Почему я люблю МиорыІна ШАРЭНДА, афіцыянт дзіцячага санаторыя "Расінка":
—Зімой падабаецца начная ілюмінацыя ля раённага Дома культуры ў скверы. На снезе свецяцца аб'ёмныя фігуркі. Гэта сапраўдная казка для дарослых і дзяцей.


Падрыхтаваў Ігар МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта