Авторизация
 

25 чэрвеня — Дзень моладзі адзначаецца на Міёршчыне

25 июня — День молодежи отмечается на МиорщинеАлена БАСІКІРСКАЯ 

На здымку: Вікторыя Пяткевіч.

 

Моладзь — будучыня краіны. Скажаце, гучыць пафасна. Затое правільна. Па сутнасці, ад яе залежыць, якім будзе наша заўтра. Таму сучаснае пакаленне трэба не толькі берагчы, але і вучыць, перадаваць вопыт і ўскладаць на яго надзеі. Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя ПЯТКЕВІЧ віншуе хлопцаў і дзяўчат з Днём моладзі і жадае ім большай актыўнасці, мэтанакіраванасці. Заклікае радавацца кожнаму дню, бо жыццё вельмі кароткае, не варта псаваць настрой сабе і іншым.

 

Маладосць — пара, якая імкліва праходзіць. Менавіта так пра час надзей і чаканняў выказалася першы сакратар райкама БРСМ. У літаратуры ёсць падобны афарызм, толькі там маладосць названа недахопам, які хутка не пакіне і следу. Але ўсе гэтыя высновы сыходзяцца ў адным: праяўляйце больш актыўнасці, каб не пашкадаваць пра бязмэтна пражытыя гады. "Не чакайце, а дзейнічайце. Не бойцеся памыліцца, не саромцеся прасіць дапамогі. Райкам БРСМ заўсёды адгукаецца на прапановы, яшчэ нікому не адмовілі ў рэалізацыі цікавых задум. Толькі разам мы каманда", — адзначае Вікторыя Пяткевіч і шчыра дзякуе за нераўнадушша і падтрымку лепшым сябрам саюза.


Самая актыўная ў раёне — СШ №3 імя Ягора Томкі і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце з гэтай школы Вольга Федуковіч. Безліч мерапрыемстваў арганізавана пры іх падтрымцы. Першыя памагатыя — лідары пярвічак Дзмітрый Плотнікаў (аддзел па надзвычайных сітуацыях) і Арцём Гумянюк (прадпрыемства меліяратыўных сістэм). Асаблівая ўдзячнасць вучню СШ №3 імя Ягора Томкі Юрыю Сіповічу. Выдатна вучыцца і ў грамадскім жыцці першы. Ставіцца да ідэй з крэатывам, сапраўдны лідар новага пакалення. Райкам БРСМ плённа супрацоўнічае з ветэранскай, прафсаюзнай арганізацыямі, аб'яднаннем "Белая Русь". Разам яны заўсёды знаходзяць ідэі і матэрыяльна іх падтрымліваюць.


Сёлетні Дзень моладзі міярчане сустрэнуць на турыстычным злёце ў Навалацы. Наогул, у раёне праводзіцца шмат мерапрыемстваў, якія не даюць засумаваць. За гэты справаздачны перыяд у ліпені ўпершыню арганізаваны аўтапрабег па мясцінах баявой славы. Маршрут — Чэрасы-Туркова-Язна-Дзісна. Запланавана падобнае падарожжа ў іншым напрамку.


БРСМ клапоціцца аб захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Пра яе ўзгадваюць не толькі ў святочныя даты, але і ў трагічныя. Чарговым акордам смутку стаў мітынг на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў 22 чэрвеня. Вялікае значэнне надаецца юбілейным датам. Сёлета ўшанавалі памяць яўрэяў, якіх карнікі расстралялі 75 гадоў таму. Летась сустрэлі такую ж дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны.


Многія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі. Напрыклад, у раёне і па-за яго межамі выступае каманда інтэлектуалаў, а турнір "Што? Дзе? Калі?" на Кубак старшыні райвыканкама ў праграме экалагічнага фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Праводзіцца конкурс маладзёжных лідараў, якія потым абараняюць сваё званне ў вобласці. Палюбілася спаборніцтва аўтааматараў. Ёсць ідэя — асобны конкурс для дзяўчат "Аўталэдзі". Сяльчане ахвотна ўдзельнічаюць у сямейным конкурсе "Валадар сяла". Штогод райкам БРСМ узнагароджвае тысячнікаў-пераможцаў жніва. Адной з самых важных падзей, як падкрэслівае Вікторыя Пяткевіч, стала сёлетняя раённая справаздачна-выбарчая канферэнцыя БРСМ. Наша дэлегацыя паўдзельнічала ў такім жа абласным мерапрыемстве.


Напрыканцы размовы маладзёжны лідар зноў заклікае сучаснікаў да актыўнасці:
— Праблемы і цяжкасці будуць заўсёды, але ім нельга паддавацца. Старайцеся захаваць у сабе дабрыню. Усё ў нашых руках, толькі важна верыць у гэта і смела дзейнічаць. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта