Авторизация
 

Быць здаровым і ў форме
7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Прымеркаваны да гэтай даты ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў “круглы стол” пад назвай “Здаровы лад жыцця”. У сустрэчы прымалі ўдзел спецыялісты, працоўная моладзь і старшакласнікі са школ райцэнтра.

Пра звычкі, захапленні, дэвіз жыцця кожнага прысутнага даведваліся са знаёмства, якое цікава правяла псіхолаг ТЦСАН Ала Генадзьеўна Федарэц. Пад кіраўніцтвам інструктара-валеёлага Ганны Віктараўны Лісковай акрэслілі асноўныя азначэнні здаровага ладу: добрыя звычкі, рухальная актыўнасць, заняткі спортам, уменне правільна справіцца са стрэсам і некаторыя іншыя. Вядома, у маладых людзей магчыма і менш праблем узнікае, але трэба старацца і не згубіць тое, што маюць.

Мікрабіёлаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, малады спецыяліст Святлана Міхайлаўна Скавародка падрабязна пазнаёміла з правіламі асабістай гігіены, загартоўваннем. Дарэчы, праца яшчэ ніколі не шкодзіла чалавеку, наадварот, яна паляпшае і актывізуе арганізм. Абавязкова трэба кантраляваць час сну: не менш 8-мі гадзін дастаткова чалавеку для таго, каб аднавіць затрачаныя на іншыя справы сілы. Абавязкова трэба рыхтавацца да гэтага зага-дзя: праветрыць памяшканне, за гадзіну-паўтары спыніць разумовую працу. На карысць пойдзе некалькі гімнастычных практыкаванняў раніцай. Бадзёрасць і палёгку, павышэнне працаздольнасці з даўніх часоў дадае чалавеку загартоўванне — вадой ці паветрам. Нельга толькі рэзка спыняць такія працэдуры, бо эфект згубіцца ўжо праз 5-7 дзён.

Быць здаровым і ў форме
Урач-гігіеніст Галіна Валер’еўна Федуковіч нагадала, што абавязкова ў рацыёне павінен прысутнічаць суп, не рэкамендуецца ўвогуле есці перад сном, а таксама пажадана ўжываць свежапрыгатаваныя стравы.

Неад’емнай часткай здаровага ладу жыцця кожнага чалавека з’яўляецца сяброўства са спортам. Начальнік вучэбна-спартыўнага аддзела Андрэй Генадзьевіч Дуброўскі паведаміў, што прыблізна 15% насельніцтва раёна наведвае розныя секцыі. Рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы, спартакіяды. У планах — рэканструкцыя гарадскога стадыёна.

Пра тое, якія часопісы і літаратура будуць цікавыя для хлопцаў і дзяўчат, для тых, хто клапоціцца пра сваё здароўе, расказала і прадэманстравала некаторыя выданні бібліятэкар аддзела абслугоўвання Святлана Віктараўна Федуковіч. Запрасіла заходзіць у бібліятэку часцей.

Ала Генадзьеўна прапанавала прысутным наведваць трэнажорную залу тэрытарыяльнага цэнтра. Адзін занятак (гадзіна) каштуе 1310 рублёў. Зручны графік работы—з панядзелка па пятніцу з 8 да 19, а ў суботу да 16 гадзін — прадугледжвае заняткі як для груп, так і індывідуальныя.

Пажаданні ўпэўненасці і добрага самаадчування, далучэння да здаровага ладу жыцця, скіраваныя прысутным, прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Радзіхоўскага і выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марыны Кашкур.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта