Авторизация
 

У Сіцькоўскай школе гуляюць у КВЗ

В Ситьковской школе играют в КВН Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

У пачатку мая каманда клуба вясёлых і знаходлівых "У школе толькі дзяўчынкі" удзельнічала ў рэгіянальным конкурсе КВЗ у Полацку і атрымала дыплом ІІІ ступені. Гэта выдатны вынік, калі ўлічыць што школьная каманда жартуе першы год.

 

Актыўных, творчых і артыстычных старшакласнікаў арганізавала маладая настаўніца Марыя Арцімёнак. Разам з планамі ўрокаў інфарматыкі і класных гадзін у 10 класе Марыя Фёдараўна піша сцэнарыі і жарты. Абмяркоўвае ідэі з калегай-памочніцай Анжэлікай Кабяк. Далучаюцца да творчага працэсу вучні.


Каманда КВЗ з'явілася ў школе ў пачатку навучальнага года.
—Увосень праводзіўся раённы этап конкурсу КВЗ "Часы года". Вырашылі паўдзельнічаць. Сярод нашых старшакласнікаў шмат актыўных і артыстычных дзяцей. Яны і склалі каманду,— расказвае Марыя Арцімёнак.—Мы не ставілі мэту перамагчы. Занялі другое месца. Гэта было нечакана і вельмі прыемна. З вясны рыхтаваліся да рэгіянальнага этапа. Рэпеціравалі на перапынках, пасля ўрокаў, па суботах.


Каманду КВЗ складаюць Надзя Федарэц, Аня Карніцкая, Вера Ісаковіч, Карына Каршакова, Крысціна Глебка, Алёна Загорская, Аня Ісаковіч. Таму і называецца "У школе толькі дзяўчынкі". Але любое правіла мае выключэнні. Гуляюць у КВЗ і хлопцы—дзесяцікласнікі Арцём Балаш і Паша Ісаковіч. Сцэнарыі і жарты—свае, уласнымі рукамі створаны касцюмы для каманды.


Дарэчы, поспех у КВЗ не адзіны для сіцькоўскіх старшакласнікаў. Сёлета перамаглі ў раённым конкурсе пярвічак БРСМ "Школьны марафон". На рэгіянальным этапе ў прызёры не выйшлі, але атрымалі падзяку і добры вопыт.


—Рада, што дзецям падабаецца ўдзельнічаць у конкурсах і гуляць у КВЗ. Задаволена сваімі вучнямі і раней нават не думала, што школьная культурна-масавая работа можа прыносіць столькі радасці і задавальнення,—дзеліцца Марыя Фёдараўна.—Прыемна аддаваць сябе дзецям, адчуваць іх падтрымку і бачыць добрыя вынікі нашай сумеснай работы.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта