Авторизация
 

Акцыя "Клопат" для падлеткаў Міёрскага раёна

Акция "Забота" для подростков Миорского районаЗ 1 мая па 1 кастрычніка ў раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя "Клопат". Асноўныя яе задачы — прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў, п'янства і траўматызму падлеткаў. 

 

Так, за чатыры месяцы сёлетняга года ў раёне непаўналетнія ўчынілі і панеслі адказнасць за два крымінальныя злачынствы — крадзяжы. За распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах і знаходжанне ў нецвярозым стане пакараны сямёра падлеткаў, усе яны пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Гэтыя інцыдэнты разглядаліся на паседжаннях камісіі.


Разам з тым выяўлены шэсць дарослых, якія прапанавалі дзецям спіртныя напоі, уцягнулі іх у антыграмадскія паводзіны. За такія неабдуманыя ўчынкі прыдзецца заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь. Трое работнікаў гандлю пакараны за продаж алкаголю і тытунёвых вырабаў непаўналетнім.


Важная і першасная роля ў выхаванні дзяцей належыць бацькам. Некаторыя дарослыя часта гэта пускаюць на самацёк. У выніку большасць часу, асабліва летам, падлеткі праводзяць самастойна. Не знаходзяць для сябе карысных заняткаў, шукаюць "прыгод на сваю галаву" і ўчыняюць злачынствы. Сёлета за неналежнае выхаванне дзяцей пакарана шасцёра бацькоў.


Аддзел унутраных спраў прымае меры па прафілактыцы правапарушэнняў. За кожным падлеткам, які пераступіў дазволенае, замацаваны супрацоўнік РАУС. Гэта спрыяе больш строгаму кантролю, выяўленню кола зносін. Інспекцыя па справах непаўналетніх размаўляе з дзецьмі, тлумачыць ім меры бяспекі на вадзе, у лесе, з агнём, адказнасць за непавагу закона.


Супрацоўнікі РАУС з прадстаўнікамі камісіі па справах непаўналетніх, БРСМ рэгулярна наведваюць месцы збору моладзі. Аддзел адукацыі, спорту і турызму ў Дзісенскай школе арганізуе абаронча-спартыўны лагер для падапечных на прафілактычным уліку і з нядобранадзейных сем'яў.
Яшчэ раз нагадваем падлеткам пра дастойныя паводзіны, а бацькам пра належнае выкананне сваіх абавязкаў. Праяўляйце інтарэс да занятасці дзяцей, кола зносін, часцей размаўляйце з імі, раскажыце пра правілы дарожнага руху, меры бяспекі. Часта на лаўку падсудных прыводзіць бацькоўская абыякавасць. Давайце для НАШЫХ дзяцей зробім бяспечнае лета разам.


Андрэй ІЛЬНІЦКІ, інспектар інспекцыі
па справах непаўналетніх, капітан міліцыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта