Нашы марафонцы

Нашы марафонцыУ Глыбокім прайшоў занальны конкурс пярвічак ГА БРСМ. Лепшыя каманды Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Глыбоцкага раёнаў прадстаўлялі сваю дзейнасць. Пярвічка СШ №2 райцэнтра заняла трэцяе месца. У склад актывістаў уваходзілі Ірына Мішута (сакратар пярвічкі), Ксенія Алісеенка, Юлія Качан, Алена Касевіч, Эвеліна Нікалаёнак, Вадзім Пучынскі, Аляксандр Шокель, Уладзіслаў Брыцікаў, дапамагалі ім Марыя Сушко і Максім Ярахновіч. Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай частцы Алены Рычардаўны Сушко вучні добра падрыхтавалі дэманстрацыю сваёй работы і годна абаранілі яе.

Занальнаму конкурсу папярэднічаў раённы “Марафон”. У склад журы ўваходзілі дырэктар Дома дзіцячай творчасці Валянціна Анкудзімаўна Мітрафанава, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Вітальеўна Качан, галоўны бухгалтар РК ГА БРСМ Анастасія Пальчэўская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі і выконваючая абавязкі першага сакратара ГА РК БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур.

Папулярна расказалі пра дзейнасць сваіх пярвічак СШ №3 і СШ №2: пра дапамогу пажылым і клопат пра будучыню, каштоўнасць сям’і, удзел у розных карысных грамадскіх акцыях. Было бачна, што актывісты цесна сябруюць са спортам, удзельнічаюць у розных спаборніцтвах, а тым самым добры прыклад паказваюць наступным пакаленням. Каманда СШ №2 пад рэчытатыў рэпа прапанавала прэзентацыю сваёй дзейнасці. Вядомы выраз “Быць ці не быць”, Нашы марафонцы
прагучаў новым пытаннем “Якімі ж нам быць, калі быць?” Візітка СШ №3 “Астравы нашага юнацтва”, з якіх утварыўся цэлы архіпелаг, у складзе юнгі, маракоў і марачак, неяк па-сапраўднаму стварала лёгкі марскі павеў, у якім спалучаліся старанне, таленавітасць і запал. Расце і шырыцца з мінулага года ля СШ №3 сад, пасаджаны не без дапамогі пярвічкі. Хутка вясна, і зноў ён апранецца ў квецень.

Дастаткова нялёгкім выдаўся конкурс капітанаў “Цыцэроній”, дзе трэба было назваць прымаўкі і прыказкі, у склад якіх уваходзіць лічэбнік. Багаты “запас” іх аказаўся ў Ірыны Мішута з СШ №2. Правільных адказаў на віктарыну больш падала моладзь СШ №2. Праглядала журы летапісы пярвічак.

Першае месца прысуджана было адзінагалосна пярвічцы СШ №2, а другое—СШ №3. Марына Паўлаўна Кашкур уручыла ім дыпломы адпаведнай ступені і невялікія падарункі ад РК ГА БРСМ.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.