Авторизация
 

Госці ўсе да нас

Гости все к нам 13 верасня, у суботу, на плошчы Леніна  музычнымі падарункамі віншавалі міярчан артысты з Расіі, Латвіі, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Полацкага, Верхнядзвінскага раёнаў. Гледачы падпявалі, танцавалі, узнагароджвалі авацыямі. Словам, музычныя падарункі прыйшліся даспадобы. 

У нядзелю віталі прыезджых артыстаў. Харэаграфічны ансамбль Мінскай дзяржаўнай філармоніі "Харошкі"— удзельнік і пераможца самых прэстыжных міжнародных фестываляў, шмат гастралюе па Беларусі і за яе межамі. У Міёрах выконвалі беларускія танцы, многія з іх сюжэтныя. Гралі на музычных народных інструментах, спявалі. Незвычайнае майстэрства прыемна дапаўнялі прыгожыя ўбранні.

 

Адзін з самых запатрабаваных  мужчынскіх вакальных калектываў сярод знаўцаў якаснай элітарнай музыкі арт-група "Беларусы" пакарыла ў Міёрах як меламанаў, так і жаночыя сэрцы ўсіх узростаў. Кіраўнік і асноўны ініцыятар творчых ідэй на працягу сямі гадоў—малады кампазітар і выканаўца Валерый Шмат. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў "Беларусы" прывезлі ў падарунак лепшыя песні, сярод якіх сусветныя хіты (многія з іх выконваліся на роднай мове) і нацыянальная класіка.

Арт-група прадставіла гледачам вобраз элітарнага беларуса: маладога, адукаванага, які можа спяваць на розных мовах свету, ведае культуру розных краін, і перш за ўсё, сваёй Радзімы.

 

Гости все к нам Група "J-морс"—вядомыя і любімыя выканаўцы беларускай рок-музыкі. Лідар гурта, адзін з яго заснавальнікаў, аўтар большасці песень Уладзімір Пугач адзначыў, што ў Міёрах рок-канцэрт прайшоў па ўсіх правілах: людзі дружна сабраліся ля сцэны, танцавалі і спявалі разам.

На чароўным фаер-шоу ў выкананні арт-праекта "Next" магутнае хуткаснае кручэнне агню пераходзіла ў грацыёзны плаўны танец кахання, баявы мужчынскі стыль гарманічна спалучаўся з паветраным жаночым... У той жа час артысты, падобна каскадзёрам, выконвалі рызыкоўныя трукі, ад выдзімання полымя да выкарыстання ў руках вогненных прадметаў.

Расквеціў неба над Міёрамі маляўнічы феерверк. Агні разнастайных колераў і форм адбіваліся ў азёрнай люстры.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.                                                              

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта