Авторизация
 

Пагартаць старонкі гісторыі

Гісторыка-этнаграфічны музей запрашае жыхароў і гасцей раёна на выставу "500 старонак нашай гісторыі", прысвечаную юбілею Міёр.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй галоўнай святыні горада — Успенскага касцёла, пабачаць сапраўдныя дакументы, фотаздымкі, паштоўкі часоў першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Прадстаўлены прадметы быту канца 19 — пачатку 20 стагоддзяў, знойдзеныя ў горадзе дакументы перыяду польскай улады.

Міярчане пазнаюць родныя мясціны на здымках фатографа, паэта і былога супрацоўніка раённай газеты "Сцяг працы" Генадзя Скавародкі. Уключаны ў выставу карціны нашага земляка Вячаслава Шамшура, на якіх адлюстраваны родны горад. Пачэснае месца займаюць кнігі журналіста і пісьменніка Аляксея Пятровіча Кавалевіча. Абавязковым будзе аповед пра знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Ягора Томку.

За прадастаўленыя экспанаты перыяду першай сусветнай вайны супрацоўнікі музея вельмі ўдзячны Уладзіміру Немянёнку.

Палюбуйцеся на вышываны шэдэўр

У музеі дзейнічае выстава мастацкай вышыўкі. Свае работы дазволілі прадставіць цудоўныя і працавітыя жанчыны — Любоў Сяргееўна Юршэвіч і Людміла Рыгораўна Гугала. Гэтыя дзве майстрыцы ўсё жыццё адпрацавалі на будоўлі ў цяжкіх умовах, але і ў знешнім абліччы, і ў сваім унутраным свеце змаглі зберагчы лёгкасць і духоўнасць. Гэта адлюстравана і ў іх работах.

Будзем вельмі рады бачыць наведвальнікаў на выставах. За даведкамі звяртайцеся па тэлефоне 4-19-15.

Аксана ЛАГУНЁНАК, дырэктар музея.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта