Авторизация
 

Захоўваючы сувязь пакаленняў

Сохраняя связь поколений 18 мая — Міжнародны дзень музеяў

Веданне сваіх каранёў і славутых падзей, якія адбываліся на тваёй зямлі — вось асноўная ўмова пераемнасці пакаленняў, тое звяно, якое аб'ядноўвае ў адно цэлае мінулае і сучаснасць. Асабліва неабходна гэта для выхавання патрыятызму і любові да малой радзімы. 

 

Не ў кожным населеным пункце ёсць музей, дзе можна далучыцца да слаўных часоў сваіх дзядоў і прадзедаў. Вучням Узмёнскай школы пашчасціла. Гісторыка-краязнаўчым музеем у навучальнай установе загадвае настаўніца гісторыі Наталля Паўлаўна Матэленак. Амаль усе прадстаўленыя экспанаты на працягу пятнаццаці год збірала былы дырэктар школы Наталля Леанідаўна Тамашэвіч. Пазней пад выставу выдзелілі асобны клас. Яго афармленнем у 2009 годзе і занялася Наталля Паўлаўна. Цяпер у школьным музеі пяць раздзелаў, якія распавядаюць гісторыю Узмён з пары іх узнікнення і да сучаснасці, даюць максімальна поўныя звесткі пра кожны перыяд.
Першы з іх—"Сляды мінулага". У ім звесткі пра першыя паселішчы першабытных людзей у гэтай мясцовасці, часы прыгоннага права і падзеі перыяду вайны з Напалеонам. Многія экспанаты—жалезныя наканечнікі стрэл, каменныя сякеры, кераміка X-XIII ст.ст. — шукалі і прыносілі вучні. Таксама тут можна ўбачыць фотакопію дакумента XVII ст., у якім пазначаны Узмёнскія землі і двары, што некалі належылі князям Свірскім.


Сохраняя связь поколений Побытавую культуру адлюстроўвае імправізаваны куток вясковай хаты. Сялянская печ, калыска, абразы ў куце, аздобленыя старажытнымі ручнікамі, якія вышываліся больш чым сто гадоў таму, гаспадарчыя прылады працы — усе гэтыя рэчы некалі былі неад'емнай часткай штодзённага жыцця нашых продкаў. 
Назва раздзела "У полымі вайны" гаворыць сама за сябе. Фотаздымкі мясцовых ветэранаў і вязняў канцлагераў, спісы тых, хто быў сагнаны на Нямеччыну, і тых, хто ваяваў. Не забыты ніхто, ніводнае імя не засталося па-за ўвагай. Прыцягвае позірк напаўспалены ліст з царкоўнага архіва, які знішчаны бальшавікамі. У ім маладыя людзі праз радаслоўнае дрэва даказваюць, што не з'яўляюцца блізкімі родзічамі і просяць дазволу на жаніцьбу. Побач — фотаздымак іх дзяцей, якія ў часы Вялікай Айчыннай трапяць у канцлагер. На падлозе—ржавыя гільзы ад снарадаў і патронаў—жудасныя напаміны, якія застануцца ў зямлі назаўсёды.


У процівагу вайне — экспазіцыя "На мірнай зямлі", прысвечаная гісторыі калгаса і школы. На стэндах — фота працаўнікоў, якія аддалі жыццё развіццю і росквіту роднай гаспадаркі, іх граматы, медалі і ордэны. Побач — здымкі дырэктараў Узмёнскай школы, настаўнікаў, якія тут працавалі, выпускнікоў розных год, нават школьны летапіс. Цікава паглядзець і на здымкі ўстановы адукацыі ў яе першапачатковым выглядзе, размешчанай у доме святара. Значна пазней драўляны будынак абклалі цэглай і дабудавалі.


Сохраняя связь поколений Параўнальна нядаўна ў музеі з'явіўся новы раздзел, які датуецца пачаткам ХХ ст. і прысвечаны жыццю і дзейнасці Паўла Валынцэвіча. Адзін мінскі калекцыянер знайшоў фотанегатывы на шкле, якія былі падпісаны "Узмёны", паведаміў пра сваю знаходку. Так для ўзмёнцаў асоба колішняга служыцеля царквы раскрылася з новага боку. Дзякуючы захапленню айца Паўла фатаграфіяй, створаны сапраўдны фотаархіў, які ахоплівае амаль пяцьдзясят год. У цэлым яго фотаспадчына складаецца прыкладна з чатырохсот здымкаў. Больш за дваццаць з іх калекцыянер падарыў школьнаму музею, яшчэ дзесяць — мясцовай царкве. Каштоўнасць фота неацэнная, бо па іх можна прасачыць усе сферы жыцця тагачаснага грамадства, выгляд вёскі ў далёкія часы, унутранае ўбранства храма і г.д. Некаторыя здымкі проста ўнікальныя. Так, на адным з іх — памешчыцкая сядзіба, якая раней стаяла на супрацьлеглым беразе ракі. Зараз пра яе засталося толькі два напаміны — малюнак Напалеона Орды і здымак Паўла Валынцэвіча.


З задавальненнем вучні наведваюць клуб "Спадчына", які дзейнічае пры школьным музеі. Тут дзеці вывучаюць гісторыю роднага краю, пішуць навуковыя працы і гістарычныя даследаванні, з якімі потым выступаюць на конкурсах і канферэнцыях. Яны і з'яўляюцца экскурсаводамі, якія праводзяць для гасцей тэматычныя або аглядавыя экскурсіі. Таму кожны мясцовы школьнік ведае, наколькі ўнікальнай і непаўторнай з'яўляецца яго родная вёска.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 007
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 542
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 384
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 594
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 727
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 августа 2020
Василий, Ефим, Иван, Моисей, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Сергей, Юлиан, Анастасия, Антонина, Елена, Ирина

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта