Авторизация
 

7 красавіка — Сусветны дзень здароўя

Здоровы лад жыцця ўключае рухальную актыўнасць, адмову ад шкодных звычак, уменне спраўляцца са стрэсам, грамадскую дзейнасць і добрыя справы. Спынімся на некаторых пунктах асобна.

 

Правільнае харчаванне

 

Для захавання здароўя, папярэджання хвароб, высокай фізічнай і разумовай працаздольнасці неабходна правільна, рацыянальна харчавацца. Варта выконваць тры асноўныя правілы:

 

1. Утрымліваць раўнавагу паміж ежай, якая паступае ў арганізм і энергіяй, што расходуецца ў працэсе жыццядзейнасці, г. зн. баланс энергіі.

 

2. Задавольваць патрэбы арганізма ў пэўнай колькасці і суадносінах харчовых рэчываў.

 

3. Захоўваць рэжым харчавання (пэўны час прыёму ежы і пэўную колькасць харчовых прадуктаў).

 

Асноўныя рэкамендацыі

 

 — не спяшайцеся;

 

 — ешце заўсёды з апетытам, працэс павінен прыносіць задавальненне;

 

 — сядайце за стол, калі на самай справе прагаладаліся;

 

 — не ешце ў стане эмацыянальнага ўзбуджэння;

 

 — максімальна разнастайвайце прадукты на працягу дня;

 

 — выбірайце ўсё свежае і натуральнае;

 

 — старанна перажоўвайце;

 

 — ужывайце дастатковую колькасць вадкасці;

 

 — пазбягайце спажывання вялікай колькасці прадуктаў з тлушчам, солі і цукру;

 

 — штодзённа ўжывайце агародніну і садавіну;

 

 — вячэрайце за 1,5-2 гадзіны да сну, не пераядайце.

 

Рухальная актыўнасць

 

Рухальная актыўнасць садзейнічае паляпшэнню крывазвароту, стымулюе работу ўнутраных органаў, паляпшае абменныя працэсы і разумовую дзейнасць. Большая частка хвароб сучаснага чалавека звязана з недахопам фізічнай актыўнасці.

 

Памятай! Фізічныя практыкаванні, прагулкі на свежым паветры, катанне на веласіпедзе, лыжах, каньках, плаванне ўмацоўваюць мышцы, сэрца, даюць больш энергіі, дазваляюць падтрымліваць статнай фігуру.

 

Парада! Старайцеся кожны дзень рабіць зарадку. Няхай фізічныя нагрузкі стануць неад'емнай часткай вашага жыцця, пачынайце з мінімуму, паступова дадавайце іншыя практыкаванні. Выберыце з іх такія, якія надаюць радасны настрой. Так лягчэй будзе займацца рэгулярна.

 

Стрэс

 

Пазбегнуць эмацыянальнай перагрузкі проста, выконваючы прынцып "не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння". Цяжкасці і непрыемнасці бываюць у кожнага, але яны не заўсёды ўплываюць адмоўна на наша здароўе. Часам, наадварот, дапамагаюць сканцэнтравацца і сабрацца з думкамі, а вось калі напружаная сітуацыя працягваецца вельмі доўга, то яна можа прывесці да нежаданага выніку.

 

Як пазбегнуць?

 

 — будзьце аптымістам, вучыцеся знаходзіць станоўчыя моманты нават у непрыемных сітуацыях;

 

 — плануйце сваё жыццё, расстаўляйце прыярытэты, размяркоўвайце справы па меры іх значнасці, стаўце рэальныя мэты;

 

 — вучыцеся казаць "не", праяўляйце цвёрдасць пры доказе сваёй думкі;

 

 — будзьце цярплівымі і памяркоўнымі да сябе і іншых;

 

 — людзі, якія побач з вамі, вартыя вашай увагі і клопату, не пазбаўляйце іх гэтага;

 

 — знаходзьце час і магчымасць пабыць у адзіноце, атрымаць асалоду ад спакою і цішыні.

 

Таццяна СЫЧОВА, урач-тэрапеўт участковы райпаліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта