19 мая—Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу
У Беларусі выяўлена больш за 14 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Пераважна сярод яе ахвяр маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Для 3000 з іх жыццёвы шлях ужо закончыўся.
На Міёршчыне зарэгістравана 4 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, з іх два сёлета.
Мерапрыемствы з гэтай нагоды праходзяць самыя розныя—памінанні, шэсці са свечкамі, дабрачынныя, асветніцкія і мастацкія акцыі.
ВІЧ/СНІД — гэта сур'ёзныя праблемы сённяшняга дня. Спыніць эпідэмію, якая здольна знішчыць жыццё, можна, калі кожны ўнясе свой уклад у барацьбу з ёй.
Памятайце пра тых, хто памёр, хто змагаецца з хваробай. Разумейце і падтрымлівайце пацярпелых.
Дзень памяці — гэта магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць распаўсюджанню эпідэміі; гэта напамін, што ніхто не застрахаваны ад трагедыі.
Чалавецтва перамагло многія небяспечныя хваробы. Некалі ВІЧ і СНІД адыйдуць у мінулае. Але пакуль усім нам патрэбна вучыцца жыць так, каб не дазволіць вірусу перамагаць чалавецтва.