Авторизация
 

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

 9 снежня — Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

Карупцыйныя злачынствы падрываюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Учыняюць іх у розных сферах: будаўніцтва, транспарт, сельская гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя. У аснове супрацьзаконных дзеянняў ляжыць чалавечы фактар, таму ад іх не застрахаваны ні адзін рэгіён, ні адно грамадства.

ПЕРШАЯ асацыяцыя, якая ўзнікае ў большасці са словам “карупцыя” — хабар. Адказнасць за гэта злачынства прадугледжана ў артыкулах 430 “Атрыманне хабару”, 431 “Дача хабару”, 432 “Пасрэдніцтва ў хабарніцтве” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За спробу вырашыць асабістыя пытанні з дапамогай матэрыяльных каштоўнасцей можна атрымаць да двух год папраўчых работ ці нават пазбавіцца волі да пяці год. Службовай асобе, якая ўзяла хабар, пагражае абмежаванне волі ад трох да пяці год ці яе пазбаўленне да сямі год з канфіскацыяй маёмасці. Да таго ж пазбаўляюць права займаць пэўныя пасады або зай- мацца пэўнай дзейнасцю. Калі дзеянні ўчынены паўторна, ступень адказнасці павялічваецца.


— Такія злачынствы як атрыманне ці дача хабару больш уласцівы для буйных гарадоў. На Міёршчыне падобных фактаў у апошнія гады не выяўлена, — заўважае старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міёрскага РАУС Аляксандр Літвінаў. — Сёлета з пачатку года ўзбуджана пяць крымінальных спраў па фактах карупцыі. З іх чатыры па артыкуле 210 “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” і адна па частцы 3 артыкула 426 “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў”.


АПОШНЯЕ злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх, расследуе яго Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Аляксандр Літвінаў расказаў, што крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да былога дырэктара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Карыстаючыся службовым становішчам, ён набыў ва ўласнасць пабудаваны за кошт гаспадаркі дом па заніжанай цане. Працэдура куплі-продажу ажыццяўлялася з парушэннямі. Нанесены ўрон больш за 78 тысяч рублёў. Прадугледжанае ў частцы 3 артыкула 426 пакаранне — пазбаўленне волі ад трох да дзесяці год з канфіскацыяй маёмасці або без яе з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.


Уступіў у сілу прыгавор, вынесены былому кіраўніку дарожнай службы, якога асудзілі за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Пакараны двума гадамі абмежавання волі і штрафам.


ПЕРАЛІК карупцыйных злачынстваў вызначаны асобным нарматыўным дакументам. Акрамя вышэйназваных супрацьзаконных дзеянняў сюды ўваходзяць легалізацыя (“адмыванне”) матэрыяльных каштоўнасцей, злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, бяздзеянне службовай асобы з-за карыслівай зацікаўленасці, незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці і інш. Вывучаючы меры пакарання, мімаволі задумваешся пра адсутнасць у зламыснікаў страху і іх цвёрдую ўпэўненасць у беспакаранасці.


— Ва ўсіх, хто ўчыняе карупцыйныя злачынствы, страх прысутнічае, яны добра ведаюць пра наступствы такіх учынкаў, аднак матэрыяльная зацікаўленасць выходзіць на першы план. Пра карупцыю шмат гавораць у сродках масавай інфармацыі, пастаянна праводзіцца прафілактычная работа. Аднак заўсёды знаходзяцца тыя, хто падумае “Са мной такое не здарыцца” і прадоўжыць займацца супрацьзаконнымі справамі, — разважае старшы оперупаўнаважаны Аляксандр Літвінаў. — Кажуць, карупцыю нельга перамагчы. Нібы ў той міфічнай гідры на месцы ссечанай галавы вырастаюць новыя. Часткова з гэтым можна пагадзіцца. Карупцыйныя злачынствы выяўляюцца кожны год, наш раён не выключэнне. Перш-наперш па гэтым паказчыку ацэньваюць работу падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Таму дзейнасць у такім напрамку трэба весці пастаянна і мэтанакіравана. 

ДАРЭЧЫ:
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН і адзначаецца 9 снежня, пачынаючы з 2004 года. У гэты дзень у 2003 годзе ў Мексіцы была адкрыта для падпісання Канвенцыя ААН супраць карупцыі.

 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта