Авторизация
 

У бясплатнае падарожжа на "Фэст экскурсаводаў"

В бесплатное путешествие на "Фестиваль экскурсоводов"22-23 красавіка па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотнікаў. "Фэст экскурсаводаў", які стаў традыцыйным, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін. Свята адзначаецца 18 красавіка. 

 

Мерапрыемства дазволіць звярнуць увагу грамадства на помнікі, якія знаходзяцца побач. Часам мы нават не ўяўляем, наколькі багатая гісторыя мясцін, дзе жывём, працуем і звыкла бавім час. У праграме максімум арыгінальных аўтарскіх экскурсій па сталіцы, многіх абласных і раённых цэнтрах. Запланавана наведванне храмаў, спартыўных аб'ектаў, літаратурныя сустрэчы, веласіпедныя і дзіцячыя падарожжы. Мерапрыемствы на розных мовах. Бясплатна можна з'ездзіць у беларускія мясціны Вільні, Масквы і ўпершыню — Кракава.


Сярод арганізатараў — Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускае грамадскае аб'яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускі фонд культуры. Аргкамітэт запрашае экскурсаводаў, гісторыкаў, краязнаўцаў далучацца да мерапрыемства. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку. Падрабязную інфармацыю атрымаеце праз электронную пошту: festguides@gmail.com альбо па тэлефонах: (8029) 776 24 35 (Павел Каралёў), (8029) 896 97 85 (Валянціна Кароткіна). Спіс экскурсій будзе апублікаваны за тыдзень да мерапрыемства.


Дарэчы. Фэст экскурсаводаў — ініцыятыва беларускіх краязнаўцаў-энтузіястаў, якая нарадзілася ў асяродку студэнцкіх арганізацый Мінска. Праводзіцца штогод з 2009 года. Штораз папаўняецца цікавымі маршрутамі, адметнымі вандроўнікамі. Летась арганізавана больш за 100 экскурсій па Мінску і больш за 80 — у рэгіёнах, якія наведала звыш чатырох тысяч чалавек. Удзел бясплатны, але арганізатары адкрыты для супрацоўніцтва з зацікаўленымі фірмамі, прадпрыемствамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта