Авторизация
 

"Прымусіць працаваць тых, хто павінен і можа"

"Заставить работать тех, кто должен и может "Адной з цэнтральных тэм 9 сакавіка на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі аб актуальных пытаннях развіцця краіны стала выкананне дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты дакумент не з'яўляецца эканамічным і фінансавым, перш за ўсё ён нясе ў сабе ідэалагічны і маральны аспект. Мае адну мэту—прымусіць працаваць тых, хто павінен і можа.

 

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прыняцце дэкрэта ўзварушыла ўсё грамадства. Людзі пачалі шукаць работу, працаўладкоўвацца. Колькасць зваротаў у службу занятасці рэзка ўзрасла. Запаволілася цякучасць кадраў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Людзі пачалі, нарэшце, цаніць сваё рабочае месца.


Па сутнасці, быў праведзены своеасаблівы перапіс насельніцтва. Ствараецца рэальная інфармацыйная база—спісы занятасці. "Вельмі сумна, што мы гэта пачалі рабіць пасля таго, як сёй-той ад Прэзідэнта атрымаў па галаве. Пасля таго, як вы безадказна пераклалі выкананне ідэалагічнага дакумента на падатковыя службы",—падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.—А яны (падатковыя службы.—Заўвага БЕЛТА) накіравалі прыкладна пяцістам тысячам "пісьмы шчасця". І калі атрымалі рэзкую рэакцыю ў Прэзідэнта, пачалі ўтрасаць гэтыя спісы, то іх ужо засталося не 500 тысяч, а 300 тысяч. А калі далей пойдзем, то яшчэ менш будзе. Але яны застануцца—тыя, хто павінен і можа працаваць".

 

Аляксандр Лукашэнка назваў толькі адзін адмоўны момант пасля прыняцця дэкрэта—дрэннае і безадказнае яго выкананне з боку чыноўнікаў рознага ўзроўню. "Я гэта назваў бы сабатажам,—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.—Вы самаўхіліліся ад гэтай работы. Не знайшлі там сваё месца і нашы дэпутаты. Прытым розных узроўняў, асабліва мясцовых Саветаў".


Спісы гультаёў, якіх трэба прымусіць працаваць, са слоў Прэзідэнта, трэба было скласці загадзя і мець пад рукой. "Мы не павінны крыўдзіць людзей, асабліва ў гэты час. І тыя, хто сёння па 200-500 чалавек выходзяць на вуліцы і пачынаюць крычаць, гэта ж не тыя дармаеды, якія сапраўды дармаеды. Гэта ў асноўным людзі, якія пакрыўджаны, якім мы ні з таго ні з сяго паслалі гэтыя паведамленні",—гаварыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Даручэнні і рашэнні

Вызначыць спісы
Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе дэкрэта №3. Яны павінны быць у кожнага старшыні гар- і райвыканкама, кіраўнікоў адміністрацый у абласных цэнтрах і Мінску. Адміністрацыі Прэзідэнта разам з урадам даручана арганізаваць кантроль.
­ Дашліфаваць да 1 кастрычніка
На дашліфоўку базы плацельшчыкаў чыноўнікам адведзена яшчэ паўгода. Другі этап—1 кастрычніка 2017-га. Спісы павінны быць ідэальнымі.


­ Не спаганяць збор
На працягу 2017 года збор па дэкрэце №3 з тых, хто ўнесены ў адпаведныя спісы, спаганяцца не будзе. "Хто аплаціў у 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017-га, калі не будзе працаваць. Калі паступіць на работу, мы з бюджэту па яго патрабаванні вернем грошы",—распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.—Але ў першым квартале мы маем спісы ў кожнага кіраўніка адміністрацыі горада і раёна. І той, хто не будзе працаваць, роўна праз год павінен будзе ўнесці гэты плацеж".


­ Аплата па частках
"Ім (плацельшчыкам.—Заўвага БЕЛТА) трэба сказаць загадзя, каб па 10-15 рублёў уносілі, а не адразу 200 ці 300",— адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт упэўнены, што ўсплёск эмоцый у грамадстве адбыўся нават не таму, што прыйшлі пісьмы аб неабходнасці выплаты збору. Людзі, прачытаўшы іх, убачылі, што за мінулы год трэба адразу заплаціць 300-400 рублёў. І ўсе да гэтага аказаліся не гатовы. Таму павінны на працягу года ведаць, што ім давядзецца плаціць. Або ўладкавацца на работу і, як усім, працаваць.


­ Усе сабраныя сродкі—дзецям
Як падкрэсліў Прэзідэнт, усе плацяжы павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі неабходна накіроўваць на ўтрыманне дзяцей. "Кожны кіраўнік раёна на сесіі раённых і гарадскіх Саветаў павінен даць справаздачу да капейкі, на якія мэты ён патраціў гэтыя грошы. Або гэта дзіцячы сад, або дзіцячы дом, або каму-небудзь дапамаглі, купілі нешта, накармілі, напаілі і гэтак далей. Выключна на дзяцей. І не дай бог, хоць адна капейка пойдзе на іншыя мэты—рамонт дарог, кватэр...",—адзначыў кіраўнік дзяржавы.


­ Выкананне дэкрэта пераносіцца на месцы
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, самае галоўнае, што выкананне дэкрэта №3 пераносіцца на месцы. "Кантроль—за губернатарамі, выкананне—за старшынямі гар- і райвыканкамаў, кіраўнікамі адміністрацый у гарадах. Гэта значыць, самы ніжні ўзровень вертыкалі. Гэта не значыць, што верхнія эшалоны ўлады не будуць займацца гэтым пытаннем",—сказаў Прэзідэнт.


Ва ўвязцы з рэалізацыяй норм дэкрэта ён даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных, а таксама нагадаў аб неабходнасці няўхільнага выканання раней да-дзеных даручэнняў па давядзенні на працягу года сярэдняй зарплаты да ўзроўню $500 і падтрыманні строгай выканальніцкай дысцыпліны.


Наконт стварэння рабочых месц, прывёў прыклад, што ў Мінску часам на работах па добраўпарадкаванні тэрыторыі задзейнічана дарагая тэхніка, эксплуатацыйныя і амартызацыйныя расходы на якую значна перавышаюць кошт ручной працы. "Трэба вызначыць месцы, куды павінны прыйсці людзі за работай, стварыць брыгады, групы, якія будуць лес высаджваць, агароджы будаваць, фарбаваць, прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і іншае. І мы зоймем усіх людзей",—адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Дадзена даручэнне на працягу сакавіка падкарэкціраваць дэкрэт №3. Але адмяняцца ён не будзе.

 

"Людзі хочуць размаўляць з тымі, хто прымае рашэнні"
Прэзідэнт патрабуе, каб з людзьмі, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю, прад'яўляюць пэўныя прэтэнзіі і патрабаванні, хочуць нешта выказаць, сустракаліся выключна кіраўнікі вертыкалі ўлады. Гэта старшыні сельскага Савета, гарвыканкама, райвыканкама, кіраўнікі адміністрацый у гарадах, губернатары. Падключыць да гэтай работы дэпутацкі корпус усіх узроўняў. Калі ў дэкрэце запісана, што чалавек, які трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, вызваляецца ад плацяжоў па гэтым напрамку, дэпутаты павінны прыняць рашэнне разам са старшынёй райвыканкама".

 

Вучыцца весці дыялог
Як заявіў Прэзідэнт, у Беларусі неабходна стварыць усе ўмовы для цы-вілізаванага дыялогу ўлады з грамадствам, у тым ліку ў пытанні правядзення масавых мерапрыемстваў.
"Мы павінны навучыцца весці дыялог з людзьмі",—падкрэсліў ён.—Мы не супраць шэсцяў, дэманстрацый. І на дзяржаўным узроўні гэта праводзім. Людзям для выказвання сваіх меркаванняў таксама павінна быць адведзена сваё месца, як у развітых краінах Захаду. Няхай туды прыходзяць і выказваюць уласнае меркаванне,—адзначыў кіраўнік дзяржавы.—І калі яны пазвалі туды начальніка, значыць, ён там павінен быць. І не дай бог гэтага начальніка нехта там зняважыць. Міліцыя павінна адфіксаваць такую знявагу і прыняць самыя строгія меры".


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць жорсткую адказнасць за парушэнні. "Спыняць усялякія спробы (гэта не мае дачыненне да людзей, якія хочуць звярнуць на сябе ўвагу і якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю). Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупліваць правакатараў. І адказваць яны павінны па ўсёй строгасці закона",— заявіў беларускі лідар.—Майдана ў Беларусі не будзе. Нават перадумоў да гэтага няма. Але заўсёды трэба працаваць на далёкіх подступах да той ці іншай праблемы".


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта