Авторизация
 

Адбылася прэзентацыя кнігі журналісткі "Звязды" Тамары БУНТА

+
Состоялась презентация книги журналистки «Звезды» Тамары БунтоУ сталічным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі журналісткі "Звязды", былой рэдактаркі часопіса "Алеся" (у мінулым—"Работніца і сялянка") Тамары БУНТА. У гістарычных сценах будынка прысутнічала язненка Саламея Сіняўская. Яна здаўна знаёмая з Тамарай Пятроўнай. Як актыўная чытачка часопіса, наша зямлячка некалі запрасіла журналістку ў свой край, і тая ахвотна адгукнулася.
 
"Прыехала ў сераду. Заўсёды стараюся завітваць, куды запрашаюць. Да сваіх удзячных чытачоў. Сустрэлася з язненцамі, выступіла ў клубе і бібліятэцы. Пасля пытаюся: калі аўтобус назад? Толькі ў пятніцу, мне адказваюць. Што ж, прыйшлося застацца ў гасціннай Саламеі Антонаўны",—не забываецца на гэты выпадак Тамара Бунта.
 
Саламея Сіняўская падчас выступлення на прэзентацыі таксама не стрымлівала ўражанняў ад знаёмства са сталічнай журналісткай. Яшчэ раз нагадала ёй пра жаночы клуб "Вера. Надзея. Любоў", уручыла прэзенты. 
Да слова, адзначу. Тамары Бунта Міёршчына не чужая. А нават родная. Адсюль паходзіць яе муж. Па словах жонкі, вельмі добры. Таму не шкадуе, што памяняла знакамітае ў творчым асяродку прозвішча Міжыгурскай на Бунта. 

Состоялась презентация книги журналистки «Звезды» Тамары Бунто"Дзяўчынка з Вішнёвага завулка"—зборнік дзіцячых апавяданняў, дзе аўтарка з цёплай усмешкай прыгадвае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. Падзеі адбываюцца ў невялікім беларускім горадзе 45 год таму. Кароткавалосае рыжае дзяўчо заўважна фігурыруе на каларытных ілюстрацыях, якія зрабіла мінская мастачка Аксана Аракчэева. Яна, дарэчы, далучылася і да стварэння мастацкай галерэі "Пуня" ў Мілашове, прысутнічала там падчас адкрыцця. Нераўнадушныя творцы да нашых мясцін. Ці мясціны да творцаў. 

Дарэчы сказаць, кніга Тамары Бунта "Дзяўчынка з Вішнёвага завулка" перамагла ў літаратурным конкурсе Саюза пісьменнікаў Беларусі ў намінацыі "Дзіцячая літаратура". Міжволі плачаш, калі чытаеш прасякнутыя аповеды пра дзіцячыя крыўды, поспехі і радасці. Так хацелася апельсінаў, але ганарыстая "буржуйка" пачаставала іншых дзяўчат, а рыжанькую Тому прагнала. Татка на дзень народзінаў задумаў падарыць вопратку, але дзяўчынцы так марылася пра ляльку. Загадзя збегала ў магазін вывучыць асартымент. Толькі б не танную Кацюшу, толькі б сапраўдных, якія самі вачаняты заплюшчваюць. Ды ў падарунак—Кацюша. Тома заплакала і стала яе цалаваць, каб не засмучаць бацькоў. Хай думаюць, што слёзы ад шчасця.
Абавязкова пачытайце апавяданні Тамары Бунта. Раўнадушнымі не пакінуць. І цікавымі стануць не толькі дзецям, але і дарослым. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 558
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 576
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта