Детский телевизионный конкурс "Талант страны" приглашает
gazeta 7-09-2016, 13:55 0 У рэспубліцыПадрыхтоўку і правядзенне маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу "Талент краіны" распачынаюць Другі нацыянальны тэлеканал і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Праект заснаваны спецыяльным фондам Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і прымеркаваны да правядзення Года культуры.
Фота для ілюстрацыі.
Конкурс "Талент краіны"—творчы пераемнік папулярнага дзіцячага вакальнага конкурсу "Я пою!" Адборачны тур пройдзе 20-26 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па адрасе г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30. Графік наступны:
20-21 верасня з 10.00 да 18.00—вакальны жанр (народны, акадэмічны і эстрадны);
22-23 верасня з 10.00 да 18.00—харэаграфічнае майстэрства (народная харэаграфія: класічная, сучасная);
24-25 верасня з 10.00 да 18.00—інструментальнае майстэрства;
26 верасня з 10.00 да 18.00—арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва, мастацкая дэкламацыя).
Да ўдзелу запрашаюцца адораныя дзеці: як сольныя выканаўцы ва ўзросце ад 5 да 15 год, так і творчыя калектывы з аналагічным узроставым саставам удзельнікаў. Перавага аддаецца лаўрэатам, дыпламантам і ўдзельнікам нацыянальных і міжнародных конкурсаў.
Падрабязнасці і папярэдні запіс на адборачны тур—на сайце тэлеканала АНТ www.ont.by. Тэлефон для даведак +375 017 284 34 11.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.