Конкурс: Белорусской милиции посвящается

Конкурс: Белорусской милиции посвящаетсяОрганы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь рыхтуюцца сустракаць 100-гадовы юбілей. У сувязі са значнай датай МУС праводзіць конкурс на лепшыя літаратурны, мастацкі і музычны творы, прысвечаныя беларускай міліцыі. 
 
Да ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі і члены іх сем'яў, ветэраны органаў унутраных спраў.
Творчае спаборніцтва ўключае наступныя намінацыі:
"Лепшы малюнак "Міліцыя вачыма дзяцей",
"Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі",
"Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю",
"Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю",
"Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе",
"Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі",
"Лепшая песня пра беларускую міліцыю".
Работы з абавязковай паметкай "На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі" дасылаюцца не пазней за 1 кастрычніка 2016 года на адрас 220030, г.Мінск, вул. Бярсона, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы правядзення конкурсу размешчана на афіцыйным сайце МУС www.mvd.gov.by у раздзеле "Да 100-годдзя беларускай міліцыі".

Уладзімір ЛАПЫР,
намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай
рабоце і кадравым забеспячэнні.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.