Авторизация
 

У Гродне на рэспубліканскім семінары "Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі"

+
В Гродно на республиканском семинаре "О работе средств массовой информации"5 жніўня ў Гродне адбыўся рэспубліканскі семінар па тэме "Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі".'
 
На яго Міністэрства інфармацыі запрасіла прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных СМІ, а Гродзенскі аблвыканкам падрыхтаваў для іх цікавую экскурсійную праграму. Так, віцябчане наведалі ва ўзводзімым мікрараёне самую новую школу—СШ №39—абласнога цэнтра, якая поўніцца дзіцячымі галасамі і ў летні час, бо тут дзейнічаюць шматлікія гурткі і секцыі, можна займацца многімі відамі спорту, вучыцца плаванню і балету, маляванню і рукадзеллю. Укаранёны электронны дзённік. Цэнтр алімпійскага рэзерву здзівіў лядовай арэнай пад надзімным 
дахам, а ААТ "Малочны свет"—новымі тэхналогіямі і прадукцыяй.
 
Сярод іншых аб'ектаў—запуск тэлеканала "Гродна Плюс", Лідскае тэлерадыёаб'яднанне, Ваўкавыская друкарня, рэдакцыі газет, прамысловыя прадпрыемствы і ўстановы культуры.
Галоўнай падзеяй стала пленарнае пасяджэнне, з дакладам на якім выступіла Міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна звярнула ўвагу на тое, што  СМІ—гэта не нейкія назіральнікі, а актыўныя ўдзельнікі пераўтварэнняў у краіне. Ад іх таксама залежыць удасканаленне якасці жыцця кожнага грамадзяніна. Вось гэта і павінна гучаць з экранаў тэлевізараў, друкавацца ў газетах. Арыенціры вызначаны пятым Усебеларускім народным сходам. Інфармацыйная работа набывае новыя абароты  ў працэсе парламенцкіх выбараў, у якіх СМІ павінны прадаставіць аднолькавыя магчымасці ўсім кандыдатам.

В Гродно на республиканском семинаре "О работе средств массовой информации"У блакноце засталіся запісы: СМІ абавязаны прырастаць якасна, удасканальваць прысутнасць у інтэрнэце, ажыццяўляць свае праекты, знаходзіцца на вастрыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі, узнімаць праблемныя пытанні, апярэджваць час. Галоўныя якасці работнікаў друку, радыё і тэлебачання—прафесіяналізм і грамадзянскасць.

Кожны радок праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны заклікала падмацоўваць канкрэтнымі матэрыяламі намеснік кіраўніка НДІ Міністэрства эканомікі Наталля Бярчэнка. Таццяна Юшкевіч, якая прадстаўляла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, гаварыла пра падтрымку сям'і і развіццё рынку працы. Памочнік Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка звярнуў увагу на тое, што ідзе сусветная інфармацыйная вайна, якую нельга прайграць. Гэта патрабуе апярэджвальнай падачы інфармацыі, аператыўнасці і абгрунтаваных каментарыяў. Мясцовыя газеты павінны стаць дыскусійнымі пляцоўкамі, а не проста канстатаваць сітуацыю. Ацэньваць сябе без ілюзій і ўкараняць новыя тэхналогіі заклікаў журналістаў дырэктар БелТА Дзмітрый Жук. Размовы аб дэмакратыі ў многіх краінах—гэта толькі аб'ява аб намерах, адзначыў дырэктар-галоўны рэдактар РІУ "Выдавецкі дом "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч, таму трэба лепш абгрунтоўваць свае пазіцыі, быць крытычнымі, не ўпускаць гуманітарныя пытанні.

З іншых выступленняў пазначыў для сябе неабходнасць абменьвацца інфармацыяй з іншымі СМІ, працаваць над мясцовымі праектамі, вучыцца зарабляць у інтэрнэце, быць зацікаўленым ва ўдасканаленні свайго СМІ.
Усё гэта стане асновай для канкрэтных планаў удасканалення і нашай рэдакцыйнай работы.

Удзельнікі рэспубліканскага семінара накіравалі тэлеграму нашым алімпійцам з пажаданнем перамог у імя роднай Беларусі.
Завяршальнымі акордамі мерапрыемства сталі ўзнагароджанне арганізатараў семінара і лепшых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, наведванне агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак" у вёсцы Каробчыцы. Вось гэты аб'ект патрабуе асобнай размовы, бо такой колькасці малых і вялікіх архітэктурных форм у казачна-сярэднявечным стылі на адной пляцоўцы мне, напрыклад, бачыць не даводзілася. Вельмі карысным стане знаёмства з імі ўсім нашым арганізатарам культурнага адпачынку і прыцягнення турыстаў.

Леанід МАТЭЛЕНАК, 
удзельнік рэспубліканскага семінара.
Фота аўтара.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта