Авторизация
 

Рабочая паездка Прэзідэнта ў Віцебскую вобласць

+
Рабочая поездка Президента в Витебскую областьПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня знаходзіўся ў рабочай паездцы ў Віцебскай вобласці. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы—уборка збожжавых і нарыхтоўка кармоў. У краіне ў цэлым і паўночным рэгіёне ў прыватнасці. 
 
Прэзідэнт наведаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Маяк Браслаўскі", Браслаўскі філіял Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Акрамя таго,  азнаёміўся з развіццём турызму ў Браслаўскім раёне на прыкладзе прыватнага турыстычнага ўнітарнага прадпрыемства "Грын клаб". Размова ішла аб аграэкатурызме, прыцягненні інвестыцый і экспарце турыстычных паслуг.

Віцебскую вобласць трэба прывесці ў парадак
Запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання СВК "Маяк Браслаўскі" пад уражаннямі ад убачанага з борта верталёта. "Багатай Віцебская вобласць не стане, калі будзем так працаваць",—адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга запускаць тэрыторыі, усюды павінен быць парадак. 
Патрабуецца дакладна вызначыцца са спецыялізацыяй выпуску сельгаспрадукцыі ў кожным раёне 
"Асноўная мэта маёй паездкі—не ўборка. Мяне цікавяць тэхналогіі. Мы павінны былі тут, на паўночным захадзе краіны, перабудаваць тэхналогіі пад новыя севазвароты".

Паводле слоў Прэзідэнта, трэба дакладна ўлічваць асаблівасці раёнаў і фарміраваць севазварот такім чынам, каб атрымліваць максімальна эфектыўны вынік ад сельгасвытворчасці. "Калі выпуск малака, мяса рэнтабельны, то менавіта на гэта і трэба арыентавацца і прыстасоўваць севазварот".

"Не хачу даваць рэкамендацыі, бо што ні раён, то свая спецыфіка і, галоўнае, свая спецыялізацыя. Адсюль—севазварот, тэхніка".

Трэба прыстасавацца да прыродных умоў і ўзяць
 максімум у сельскай гаспадарцы
 "Мы, прызначыўшы сюды  новага губернатара, паставілі перад ім задачу прынцыпова разабрацца з севазваротамі і тым, што мы тут будзем вырошчваць на зямлі і якіх жывёл гадаваць. Другі год ідзе цяжкая работа,—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.—Тэрыторыя такая, што збожжавыя або кукурузу на зерне вельмі складана, амаль немагчыма ў асобных месцах вырошчваць. Таму трэба прыстасавацца да клімату. Перад губернатарам і ўсёй яго камандай стаіць задача прыстасавацца да прыроды і ўзяць максімум".
На думку кіраўніка дзяржавы, па такім жа прынцыпе неабходна развіваць эка- і агратурызм. 

Трэба нарошчваць аб'ёмы выпуску 
мяса-малочнай прадукцыі 
На гэтым Прэзідэнт акцэнтаваў увагу падчас наведвання Браслаўскага філіяла ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат".
Магчыма абмеркаваць "разняволенне" 
заканадаўства для развіцця аграэкатурызму
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, знаёмячыся з турыстычнымі аб'ектамі Браслаўскага раёна. Выказаў меркаванне, што турыстычны бізнес, у тым ліку аграэкатурызм, неабходна больш актыўна развіваць. "Уносьце прапановы, можа, сапраўды ўсё забюракратызавана і трэба разнявольваць",—дадаў Прэзідэнт. 
Аб інцыдэнце на БелАЭС
"Некаторыя дапісаліся, і нават расіяне (больш за ўсё расійскія сродкі масавай інфармацыі)—"упаў рэактар на будуемай атамнай станцыі ў Беларусі". Ды прачніцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсць металічны корпус—"бочка"—таўшчынёй 20 см, у які будзе змешчаны рэактар,—расказаў Аляксандр Лукашэнка.—Яны (будаўнікі.—Заўвага БЕЛТА) перамяшчалі яго на складзе, трэніраваліся паднімаць. Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы не вытрымалі, і гэта "бочка" адным краем упала на зямлю, з якой яе паднялі".
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь як постчарнобыльская рэспубліка перш за ўсё зацікаўлена ў тым, каб атамная станцыя была бяспечнай. "Я асабіста кантралюю ход будаўніцтва, не гаворачы ўжо аб нейкіх інцыдэнтах. Калі б там фундамент заклалі і кавалак сцяны абваліўся, напэўна, таксама было б гвалту на ўвесь свет",—дадаў беларускі лідар.

Беларусь і Літва павінны думаць разам, 
як эксплуатаваць БелАЭС
"Сустракаючыся нядаўна з паслом Літвы, я яму сказаў наступнае: "Давайце спынім гэту цягамоціну, давайце спынім наступаць адзін на аднаго: вы будзеце на нас, а мы будзем адбівацца—па будаўніцтве атамнай станцыі. Давайце зробім яе сумесна ў плане таго (у іх сёння дэфіцыт электрычнасці), што мы будзем па нармальных, прымальных цэнах пастаўляць вам электрычнасць. Мы забіраем сёння людзей, якія на Ігналінскай станцыі засталіся без работы (станцыю закрылі). Мы прыцягнем гэтых лю-дзей для работы ў нас. Яны будуць для нас не чужыя. Гэта значыць, шмат праблем, давайце будзем разам думаць, як эксплуатаваць станцыю, а не стаяць лоб у лоб і адзін на аднаго паказваць пальцам",—расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, спекуляцыя вакол будаўніцтва БелАЭС—звычайная канкурэнцыя, палітызацыя (асабліва напярэдадні выбараў) і балбатня. "Вось нядаўна на Ігналінскай станцыі адбыўся пажар. Многія нават не ведаюць аб гэтым. Чаму? Мы не робім з гэтага катастрофы. Калі патрэбна дапамога, мы дапаможам. Але яны спраўляюцца самі з інцыдэнтам, больш сур'ёзным, чым у нас. Мы не крычым аб гэтым гвалтам",—адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.
Прадстаўнікі СМІ пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, чаго ён чакае ад кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама як ацэньвае дзейнасць парламента. "Аб станоўчым у дзейнасці нашага парламента я нядаўна гаварыў у Пасланні беларускаму народу і парламенту. Тады я выказаў удзячнасць дэпутатам, якія працавалі апошнія чатыры гады",—нагадаў Прэзідэнт. Ён таксама выказаў меркаванне, што "найлепшая якасць нашага парламента, што там працуюць прафесіянальна, спакойна, без крыкаў".
Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта