А за спиной у него — РОДИНА!

А за спиной у него — РОДИНА!Гісторыя пагранічных войск бярэ пачатак з 28 мая 1918 года, калі Савецкім урадам быў падпісаны Дэкрэт аб іх стварэнні. Сучаснае пакаленне воінаў-пагранічнікаў свята шануе і памнажае баявыя традыцыі старшых пакаленняў. Велічнасць і сіла народа ў яго гістарычнай памяці. 
 
На беларускай зямлі ў гонар яе абаронцаў узведзена нямала помнікаў і сціплых абеліскаў. Імёнамі праслаўленых пагранічнікаў названы падраздзяленні граніцы. Яны-сімвалы гераізму і самаахвярнасці, доблесці і мужнасці, ўзоры высокага прафесіяналізму, вернасці воінскаму абавязку. У Полацкім пагранічным атрадзе-гэта пагранічная застава імя чырвонаармейца Мікалая Хахлова ў пасёлку Бігосава Верхнядзвінскага раёна. У далёкім 1927-м сваімі ўмелымі дзеяннямі ён прадухіліў спробу парушэння граніцы трыма парушальнікамі, але пры гэтым быў смяротна паранены. Знамянальна, што яго імем названа першая пагранічная застава на ўсім заходнім накірунку. 
 
Вынікі службы
З пачатку бягучага года на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай граніцы полацкія пагранічнікі затрымалі 12 парушальнікаў, спынілі 50 спроб перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 1 млрд.15 млн. рублёў. Захавалася і актуальнасць незаконнай міграцыі грамадзян азіяцкага і каўказскага рэгіёнаў. Затрымалі 9 незаконных мігрантаў у складзе 4 груп. 
Праз пункты пропуску Дзяржаўную граніцу перасеклі 272400 асоб і транспартных 156370 сродкаў. 
 
Навізна
Пільную ўвагу полацкія пагранічнікі надаюць рабоце па добраўпарадкаванні новых рубяжой аховы, якія аздабляюцца сучаснымі тэхнічнымі сродкамі і сістэмамі, нарошчваецца інжынерная інфраструктура падраздзяленняў граніцы. Укараняецца сучаснае праграмнае забеспячэнне і апаратныя комплексы для стварэння спрыяльных умоў дзейнасці падраздзяленняў. Не абыходзіцца без дапамогі добраахвотных дружын і мясцовага насельніцтва, якія на ўносяць значны ўклад у надзейную ахову Дзяржаўнай граніцы на добраахвотнай аснове. 

Для якаснага пагранічнага кантролю ў дапамогу пагранічнікам ў пунктах пропуску устаноўлены аўтаматызаваныя сістэмы і навінкі тэхнічных сродкаў, а цяжкадаступныя ўчасткі "зялёнай" граніцы паспяхова кантралююць сістэмы відэаназірання, у будучым і беспілотныя лятальныя апараты. 

У Віцебскай вобласці адпаведна Указу ад 2.07.2015г. №305 электронная сістэма папярэдніх заявак на перасячэнне Дзяржаўнай граніцы (сістэма электроннай чаргі) з 2017 года пачне функцыянаваць у аўтадарожным пункце пропуску "Грагароўшчына" (Верхнядзвінскі раён) і з 2018-га-"Урбаны" (Браслаўскі раён).
У "Грыгароўшчыне" пабудуецца зона чакання з 56 месцамі для вялікагрузных аўтамабіляў і 9 аўтобусаў з асвятленнем і аховай, доступам да сеткі Інтэрнэт.

Для любой дзяржавы граніца-не проста нейкая уяўляемая ці начэрчаная на карце лінія, а цэлы комплекс палітычных, сацыяльных, эканамічных, ваенных і іншых аспектаў, якія вызначаюць узаемаадносіны з суседнімі краінамі. У нашай Беларусі робіцца ўсё магчымае для таго, каб яе рубяжы надзейна абараняліся, каб воіны ў зялёных фуражках былі забяспечаны ўсім неабходным для выканання важнай і адказнай задачы. 

Служба на граніцы-нялёгкая, але пачэсная і вельмі патрэбная. Кожны воін-пагранічнік гэта ведае і разумее, бо яму даверана хадзіць па апошніх метрах роднай зямлі. А за плячыма ў яго-Радзіма. 
 
Паважаныя пагранічнікі!
Ад імя камандавання Полоцкага пагранічнага атрада і сябе асабіста віншую ўсіх ваеннаслужачых, работнікаў і ветэранаў органаў пагранічнай службы з Днём пагранічніка і 98-й гадавінай з Дня ўтварэння пагранічных войск!
Полацкія пагранічнікі адны з першых заступілі на варту Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі, і на гэтым рубяжы ўмела і годна абараняюць сваю краіну, настойліва ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства. 
Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў на службе!

З павагай, начальнік
Полацкага пагранічнага
атрада палкоўнік В. БРУЕЎ.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.