Авторизация
 

Дэпутаты выходзяць на фінішную прамую

+
Депутаты выходят на финишную прямую4 красавіка адкрылася вясенняя сесія Парламента. Яна заключная для дэпутатаў пятага склікання. Да абмеркавання ў Авальнай зале падрыхтавана 40 законапраектаў, але бліжэй да лета іх колькасць як мінімум падвоіцца. 
 
У ліку ключавых пунктаў павесткі дня Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка назваў праграму дзейнасці Урада на 2016-2020 гады. Акцэнт у ёй зроблены на павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, стварэнні новых рабочых месц, укараненні інавацый, зніжэнні сабекошту прадукцыі і павелічэнні экспарту. Іншымі словамі, праграма напрамую перасякаецца з Указам №78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі. 

У першы дзень работы сесіі дэпутаты абмеркавалі і новую Ваенную дактрыну. Папярэдняя прымалася амаль 15 гадоў таму. За гэты час змянілася ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце, прыйшлі новыя тэхналогіі па распальванні ваенных канфліктаў. У наша жыццё ўвайшлі такія паняцці, як "гібрыдныя войны" і "каляровыя рэвалюцыі". Усё гэта, як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч, патрабуе карэкціроўкі ваеннай палітыкі і задач, якія стаяць перад узброенымі структурамі. 

На вясенняй сесіі парламентарыі разлічваюць завяршыць работу над Кодэксам аб культуры і новым Кодэксам аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Вялікі рэзананс выклікаў законапраект аб абыходжанні з жывёламі. Да яго абмеркавання вырашылі падключыць грамадскасць, каб грунтоўна вывучыць усе пункты поглядаў. 

Насычаная плануецца і міжнародная павестка дня. У прыватнасці, у кастрычніку чакаецца візіт у Мінск дэлегацыі Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора, куды ўваходзяць парламентарыі з краін Балтыі, Скандынавіі, Расіі, Польшчы і Германіі. Таксама сёлета дэпутаты прымуць удзел у 25-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Тбілісі. 

Тым часам Цэнтрвыбаркам патлумачыў, у якія тэрміны павінны прайсці парламенцкія выбары. Яны назначаюцца Прэзідэнтам не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Парламента дзеючага склікання. Паколькі чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў заканчваецца сёлета 17 верасня, выбары ў Палату прадстаўнікоў шостага склікання павінны адбыцца не пазней за 17 верасня 2016-га. Аднак па ўсталяванай практыцы парламенцкія выбары праводзяцца ў нядзелю, таму межавая дата галасавання—11 верасня. Тэрмін паўнамоцтваў Савета Рэспублікі дзеючага склікання заканчваецца ў бягучым годзе 18 кастрычніка. Значыць, выбары ў Савет Рэспублікі шостага склікання пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016-га. 

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавана па матэрыяле "Народнай газеты". 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта