Авторизация
 

Аплата жыллёва-камунальных паслуг

+
Оплата жилищно-коммунальных услугПрэзідэнт Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) у 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведны ўказ  № 107 "Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву" падпісаны 23 сакавіка. Прадугледжваецца змяненне шасці тарыфаў. 
 
У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва ўказам змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 раза (з Br4765,9 да Br2790 за 1 куб.м), водаадвядзення—больш як у 2,2 раза (з Br4148,8 да Br1863 за 1 куб.м).
Акрамя таго, устанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных прыстасаванняў (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя) жылога дома ў памеры Br9100 на адну кватэру (раней ён не ўстанаўліваўся).

Палажэннямі дакумента змяняюцца падыходы да налічэння платы за санітарнае ўтрыманне (прыбіранне) дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месц агульнага карыстання, работу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці грамадзян, якія пражываюць у кватэры.

У мэтах больш аб'ектыўнага вызначэння платы за паслугі, чый кошт разлічваецца, зыходзячы з колькасці грамадзян, што пражываюць у кватэры, ва ўказе ўстаноўлена норма, якая прадугледжвае спагнанне платы за прыбіранне дапаможных памяшканняў з жыхароў, што маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонду па дагаворы найму.
Указ уступае ў сілу з дня падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2016 года. Да 25 сакавіка патрабавалася правесці пераразлік плацяжоў за аказаныя спажыўцам у студзені жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі).

Акрамя таго, да 25 сакавіка праведзены пераразлік плацяжоў у лік кампенсавання расходаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах.
Налічэнне гэтых плацяжоў за люты праведзена з улікам гранічна дапушчальных тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і памераў кампенсавання расходаў, якія змешчаны ў дадатках да дакумента.

Савету Міністраў даручана да 1 мая зацвердзіць адзіную форму паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Яна павінна ўключаць інфармацыю аб узроўні пакрыцця насельніцтвам затрат арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўленне жыллёва-камунальных паслуг.
Акрамя таго, урад да 1 мая павінен зацвердзіць парадак разліку ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўленне жыллёва-камунальных паслуг, а таксама пераліку дадатковых жыллёва-камунальных паслуг.

Савету Міністраў прадастаўлена права растлумачваць пытанні прымянення ўказа. Кантроль за выкананнем дакумента ўскла-дзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Прэзідэнт даручыў да 1 кастрычніка абсталяваць шматкватэрныя жылыя дамы прыборамі ўліку электраэнергіі, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў. Акцэнтаваў увагу, што калі браць у разлік зацверджаныя ім сёння тарыфы на ЖКП, то ўзровень кампенсавання затрат насельніцтвам складае не больш за 40,4% ад рэальнага кошту паслуг. Узровень кампенсавання затрат да канца 2016 года павінен скласці не менш за 50%.

Пры гэтым пастаўлена задача забяспечыць рост узроўню кампенсавання не за кошт павышэння тарыфаў, а шляхам зніжэння выдаткаў непрадукцыйных затрат саміх арга-нізацый. Паралельна ўрад створыць для малазабяспечаных грамадзян сістэму безнаяўных субсідый па аплаце ЖКП. Неабходны нарматыўны прававы акт распрацоўваецца. Плануецца, што дзяржава падставіць плячо домагаспадаркам, калі затраты на ЖКП перавысяць 15 і 20 працэнтаў даходу—у сельскай мясцовасці і горадзе адпаведна. 

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў  праінфармаваў, што кіраўнік дзяржавы даручыў "узмацніць адказнасць грамадзян, якія будуць абвінавачаны ў тым, што хаваюць рэальныя паказанні прыбораў уліку". Неабходны для гэтага механізм сумесна распрацуюць Мінжылкамгас і Камітэт дзяржкантролю.
"Грамадзяне будуць мець права аплаціць паслугі да 5 красавіка без штрафаў і пеняў за пратэрміноўку плацяжу",—заявіў міністр.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта