55 лет деятельности Белорусского фонда мира
gazeta 5-03-2016, 14:32 0 У рэспубліцыНеўзабаве, 27 красавіка, краіна будзе адзначаць 55-годдзе пачатку дзейнасці Беларускага фонду міру. Гэтай падзеі прысвячаецца нямала мерапрыемстваў і на нашай Міёршчыне.
З 25 красавіка да 5 мая пры ўзаемадзеянні з раённай ветэранскай арганізацыяй і райкамам БРСМ праводзіцца акцыя "Тут жыве ветэран". Дарэчы, для яе спецыяльныя маляўнічыя таблічкі на жыллё франтавікоў выраблены на сродкі рэспубліканскага Фонду. Наведаем былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай, павіншуем з Днём Перамогі, уручым падарункі і падзелкі, вырабленыя вучнямі школ.
Ужо ў бліжэйшыя дні сакавіка пачнецца конкурс сачыненняў школьнікаў "Шчасце жыць у мірнай краіне". Да канца месяца вызначым яго пераможцаў у раёне. А вось конкурс "Мір вачыма дзяцей" завершыцца да пачатку мая.
Акцыя "У страі заўсёды, у памяці навечна" прадугледжвае збор матэрыялаў для адпаведнага стэнда ў базавай школе райцэнтра.
На 13 мая запланавана дзіцячае свята ў РДК "Зоркавы россып". Яно будзе прысвечана ўшанаванню таленавітых і здольных дзяцей, у тым ліку пераможцаў нашых конкурсаў. Плануецца афармленне выставы конкурсных малюнкаў і уручэнне прызоў юным талентам ужо са сродкаў раённага фонду міру.
На канец гэтага месяца мы адносім яшчэ адну акцыю "Дзеці міру—дзецям вайны". Яна праводзіцца агульнымі намаганнямі з ветэранскай арганізацыяй і СШ №3, прысвячаецца жалобнай даце—75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай.
Правядзенне названых святочных і іншых мерапрыемстваў патрабуе сродкаў. Буду вельмі ўдзячна за добраахвотныя ахвяраванні на гэтыя мэты. Ведамасці для іх збору раздадзены актывістам у працоўных калектывах. Калі ўзнікаюць пытанні, звяртайцеся да мяне, пажадана па аўторках, па тэл. 4 31 29 ці 4 93 49 або непасрэдна ў кабінет №9 у будынку райвыканкама.
Ала СМЕРЦЬЕВА.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.