Рэспубліканскі этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла — 2015» адбудзецца 23 кастрычнік 2015 года ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскi маёнтак « Каробчыцы ». У агульны залік перамог кожнай сям'і ўвойдуць і вынікі Інтэрнэт-конкурсу відэаматэрыялаў «Лепшы сельскi падворак».
Падтрымаем сям'ю Рамановіч, якая прадставіць Віцебскую вобласць у гэтым конкурсе:
На Інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" https://brsm.by/news/38615
У групе «Моладзь Беларусі» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» https://vk.com/topic-31231101_32713354
На канале «Уладар сяла» на відэахостынгу «Youtube» https://www.youtube.com/watch?v=OMRUtlp8ZM8
Галасаванне завершыцца 23 кастрычніка ў 9.00!
Пра сям'ю Рамановіч:
Віцебшчыну ў фінале «Уладара сяла» ў гэтым годзе прадставіць працавітая сям'я Аляксандра і Вольгі Рамановіч з аграгарадка Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна. Яны заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу, таму ў гэтай сям'і ў сяле шмат сяброў, а любыя жыццёвыя сітуацыі вырашаюць разам.
Аляксандр — электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак. У вольны час ён займаецца будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем хаты, развядзеннем хатніх жывёл, захапляецца пчалярствам і цікавіцца тэхнікай.
Вольга служыць прыкладам вядзення хатняй гаспадаркі, любіць гатаваць, захапляецца кветкаводствам, шые, вяжа, вышывае. У цяперашні час яна знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. А раней, быўшы юрысконсультам КУП СХП им.Маркова, прымала самы актыўны ўдзел у розных раённых, рэгіянальных і абласных мерапрыемствах.
Радасць таты і мамы — дзве дачушкі Кацярына (5 гадоў) і Ганна (3 гады). Старэйшая дачка — будучая актрыса. Яна не толькі ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, але і займаецца ў тэатры эстраднай песні «Маленькая фея». Кацюша мае пэўныя поспехі ў сваіх пачынаннях: на раённым фестывалі дзіцячага і юнацкага творчасці «Каляровыя сны — 2015» заняла трэцяе месца.
Фота з сайта klich.by