Авторизация
 

Справавод і метадыст у адной асобе

Вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДК
Алена Кліменцьева сумяшчае 
пасаду інспектара па кадрах 
клубнай сістэмы. Далікатная і 
дакладная, сціплая і адказная—
усё гэта менавіта 
пра яе. 

Делопроизводитель и методист в одном лице 6 кастрычніка — Дзень архівіста

Вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДКАлена Кліменцьева сумяшчае пасаду інспектара па кадрах клубнай сістэмы. Далікатная і дакладная, сціплая і адказная—усё гэта менавіта пра яе. 

Нарадзілася Алена і вырасла ў Міёрах, пасля СШ №3 закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці культуролаг-менеджар са спецыялізацыяй міжнародныя культурныя сувязі. Вярнулася па размеркаванні працаваць у родны гарадок, і з той пары мінула тры гады. 

 

—Што даверылі на пачатку як маладому спецыялісту?

—Па размеркаванні мяне прызначылі загадчыцай Дварнасельскага клуба, было складана. Цікавая і нават захапляльная вучобы змянілася практыкай, якая вельмі адрознівалася ад тэорыі. Але ўсё атрымалася, наладжваліся розныя мерапрыемствы. 

 

—Як цяпер праходзіць працоўны дзень метадыста і кадравіка?

—Агульны малюнак намаляваць складана, бо кожны дзень адрозны ад другога. Кадравая работа займае шмат часу, а ўключае наменклатуру і асабістыя справы, загады, службовыя інструкцыі і шмат іншага. Каля ста чалавек працуе з улікам сумяшчальнікаў, сезонна і часова занятых. Вось такая колькасць адпаведна праходзіць і праз розныя справы. Акрамя дакументальнай працы за мной абавязкі метадыста, якія ўключаюць абагульненне, аналіз клубнай работы, зносіны з загадчыкамі і дырэктарамі ўстаноў культуры: збіраю справаздачы, планы, аналізую, а далей ідзе справаздача на вобласць. Штодзень спачатку тэрміновую працу выконваю, астатнюю—па парадку. 

 

—Кожны дзень—праца з рознымі людзьмі і характарамі, не складана?

—Наадварот, цікава, тым больш, што атрымліваецца знаходзіць агульную мову. Часам у працаўнікоў узнікаюць складанасці, людзі тэлефануюць, і мы дапамагаем вырашаць узніклыя праблемы. 

 

—Як для вас прайшлі нядаўна святы нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі" і "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"?

—Трэба адзначыць, што шмат арганізацыйных пытанняў трэба было вырашыць: званкі ўсім ўдзельнікам і запрашэнне на свята, а па прыездзе—сустрэча і расстаноўка іх на паўвостраве, адпачыць не атрымалася. Мяне цікавіла выставы майстроў, кулінарнае мастацтва, нешта новае паспрабаваць. Канечне, выступленні розных нацыянальнасцей мне нават блізкія, бо пісала курсавую работу па дзейнасці нацыянальных меншысцяў. Хацелася б больш удзельнікаў бачыць на абласным свяце нацыянальных культур у Міёрах.

 

—Чаго пажадаем архівістам і справаводам з нагоды свята?

—У першую чаргу цярпення ў такой нялёгкай, адказнай і карпатлівай працы,  а таксама здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і ўсяго найлепшага!

—Дзякую за размову і віншую Вас са святам!


Гутарыла  Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта