Авторизация
 

Пагранічная палітыка: дзверы ў Еўропу
Нядаўна дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі, а члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адобрылі беларуска-польскі міжурадавы дагавор аб правілах прыгранічнага руху. У парламенце адзначаюць: уступленне пагаднення ў сілу — гэта пытанне некалькіх месяцаў.

Намміністра замежных спраў Валерый Варанецкі падкрэслівае: аналагічныя пагадненні з Літвой і Латвіяй таксама могуць быць ратыфікаваны ў хуткім часе.
Пра тое, як будзе дзейнічаць малы прыгранічны рух, расказвае начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі.

— На якія тэрыторыі распаўсюджваюцца пагадненні?
— Гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (з беларускага боку —сельсаветы і гарады), якія прылягаюць да граніцы і знаходзяцца ў зоне не далей за 30 кіламетраў ад яе. Гэта не азначае, што зона поўнасцю паўтарае ўсе контуры граніцы. Калі частка тэрытарыяльнага ўтварэння знаходзіцца на тэрыторыі да 50 км ад граніцы, то яна таксама ўключаецца ў зону дзеяння пагаднення. Усяго з беларускага боку пад дзеянне трох пагадненняў трапляюць 228 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

— Хто зможа ўдзельнічаць у малым прыгранічным руху?
— Ва ўсіх трох пагадненнях абгаворана, што такім правам валодаюць асобы, што пастаянна жывуць на прыгранічных тэрыторыях не менш года, калі размова ідзе пра пагадненні з Літвой і Латвіяй, і не менш трох гадоў у выпадку з Польшчай.

— Дапусцім, што ўсе ўмовы захаваны. Як перасячы граніцу па новых правілах?
— Спачатку трэба атрымаць спецыяльны дазвол, які выдаецца ў консульскай установе краіны, у якую вы маеце намер паехаць. Тым грамадзянам Беларусі, хто ўдзельнічае ў малым прыгранічным руху з Польшчай, трэба звярнуцца ў генеральнае консульства ў Гродна ці Брэсце, калі вы едзеце ў Латвію — дакумент атрымліваеце ў консульстве ў Віцебску. У Літву — у генконсульстве ў Гродна. Кошт афармлення — 20 еўра, але льготныя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад уплаты збору. На працягу 20-30 дзён (па пагадненню з Польшчай — да 60 дзён) вы атрымліваеце дазвол, які дзейнічае ад аднаго да пяці гадоў і дазваляе знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі Літвы, Латвіі і Польшчы да 90 дзён кожныя 6 месяцаў.

— Што ён сабой уяўляе?

— Гэта пластыкавая картка, аформленая з улікам патрабаванняў міжнароднай практыкі, яна ўтрымлівае пэўныя абаронныя элементы. На ёй будуць размешчаны здымак уладальніка, яго імя, прозвішча, дата нараджэння, дата выдачы і тэрмін дзеяння карткі, нумар праязнога дакумента, а таксама машыначытаемы радок. Пры перасячэнні граніцы вы прад’яўляеце пашпарт і дазвол. Дарэчы, у пашпарце не будзе ставіцца адзнака пра перасячэнне граніцы.

— Наўрад ці ўсе паедуць толькі да родных. Магчымы гандаль, адток кадраў?
— Дазвол не дае права займацца працоўнай і камерцыйнай дзейнасцю. Можна весці перамовы аб заключэнні кантрактаў, умацоўваць сувязі ў бізнесе, але індывідуальным прадпрымальніцтвам займацца нельга.

ххх

Матэрыял са значнымі скарачэннямі перадрукаваны з “Народнай газеты” №230 за 1 снежня. Ён суправаджаўся картай з гарадамі і пасёлкамі, якія трапілі пад дзеянне пагадненняў. У Віцебскай вобласці гэта Паставы, Відзы, Браслаў, Міёры і Верхнядзвінск. За Дзвіной такімі населенымі пунктамі з’яўляюцца Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупэ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта