День памяти воинов-интернационалистов
gazeta 15-02-2015, 14:34 0 У рэспубліцы
Кранаюць сэрца чорныя цюльпаны,
Як памяць пра ахвяр Афганістана.
А я заўсёды буду міру рад
І стану мужным, як і наш салдат!
15 лютага 1989 года завяршыўся вывад Савецкіх войск з Афганістана. З той пары гэта дата яднае ўсіх, каго закранула тая вайна.
Савецкія войскі выходзілі з кроватачывага Афганістана не пераможцамі і не пераможанымі. Перад нашай арміяй не ставілася задача ваяваць. Савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан па настойлівай просьбе кіраўніцтва гэтай краіны.
Асноўнай задачай было дапамагчы, выконваючы інтэрнацыянальную міратворчую місію, згодна з саюзніцкімі абавязацельствамі. Акрамя таго, унутраная абстаноўка ў гэтай краіне была вельмі нестабільнай, а СССР з Афганістанам меў 2400 кіламетраў агульнай граніцы, якую тэрмінова патрабавалася засцерагчы ад небяспекі.
ікшая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І цяпер, праз дваццаць шэсць гадоў, незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей, іх родных і блізкіх жыве горыч страт і смутак пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Загінулі 723 беларусы, у тым ліку і 5 нашых землякоў: Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў. Гэтыя хлопцы да канца выканалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы, у гарах Афганістана і засталіся верныя прысязе. Памяць пра іх вечна жыве ў нашых сэрцах. Нізкі паклон бацькам і матулям, родным, якія страцілі самых дарагіх людзей.
Усяго праз афганскую вайну прайшлі 30 тысяч беларусаў, якія з гонарам і доблесцю выканалі свой воінскі абавязак, праявіўшы мужнасць і гераізм. 72 з іх пражываюць на тэрыторыі нашага раёна і добрасумленна працуюць у народнай гаспадарцы, праходзяць службу ў сілавых структурах. Яны — магутная і канструкцыйная сіла, здольная многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, для выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне.
Аднак, на жаль, і ў мірны час радзеюць рады воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным, Мікалаем Сямашкам, Паўлам Васільевым, Міхаілам Крыўко.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Віншуем вас з 26-й гадавінай вываду Савецкіх войск з Афганістана. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя і шчасця вам і вашым родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, памнажаюцца добрыя і высакародныя справы на дабрабыт нашага народа.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы ваенны камісарыят. Раённы савет ветэранаў.
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны вайны ў Афганістане!
26 гадоў таму завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане. Верныя прысязе, вы годна выканалі свой інтэрнацыянальны, салдацкі і грамадзянскі абавязак, увасобіўшы сабой прыклад бескарыслівага служэння Айчыне і высокай асабістай доблесці.
Наш чалавечы абавязак у тым, каб мы заўсёды памяталі кошт подзвігу і цану жыцця. Сотні нашых хлопцаў не вярнуліся з Афганістана. Шчыра раздзяляю боль страты тых, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў. Светлая памяць загінуўшым.
У дзень памяці і смутку прыміце, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, словы шчырай прыязнасці за вашы гераізм і мужнасць. Жадаю вам, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на дабрабыт нашай Айчыны! Пашана вам і слава!
В. П. ПАПКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.