Авторизация
 

На службе важнай і напружанай

На службе важной и напряжённой 26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры

Пракурор Міёрскага раёна Іван Адамавіч Волчык у органах пракуратуры са студзеня 2002 года. Пасля вучобы ў Полацкім дзяржуніверсітэце быў накіраваны ў Расоны, дзе шэсць з паловай год займаў пасаду следчага. Наступнай прыступкай службовай лесвіцы сталі абавязкі намесніка пракурора Докшыцкага раёна. У нашым раёне Івана Адамавіч служыць з лістапада 2010 года.

 

Быць пракурорскім работнікам — значыць трымаць у розуме заканадаўства, у душы — дабрыню, і ўмець знаходзіць залатую сярэдзіну паміж суровымі артыкуламі кодэксаў і чалавечым суперажываннем. Не так гэта проста — вызначыць пакаранне для вінаватага. Нават калі за плячыма значны перыяд службы, навука не прымаць блізка да сэрца тую ці іншую сітуацыю асвойваецца з цяжкасцю.

 

На службе важной и напряжённой — Асноўныя напрамкі дзейнасці пракуратуры Міёрскага раёна — гэта прафілактыка правапарушэнняў, крымінальна-судовы нагляд, падтрымка дзяржаўнага абвінавачвання, нагляд за дзейнасцю аддзелаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэту, — расказвае пракурор. — Гэтыя абавязкі падзелены паміж пракурорам, яго памочнікам і намеснікам. Напрыклад, нагляд за дзейнасцю раённых сілавых структур ажыццяўляе пракурор. За намеснікам Святланай Раманоўскай замацаваны крымінальна-судовы нагляд, кантроль за дзейнасцю інспекцыі і камісіі па справах непаўналетніх, іскавая работа. Агульны нагляд за выкананнем ахоўнага, банкаўскага, падатковага заканадаўства, дзейнасцю крымінальна-выканаўчай інспекцыі вядзе памочнік Андрэй Нізюлька. Працуем са зваротамі грамадзян. Стараемся дапамагчы нават у тым выпадку, калі праблема, з якой звярнуліся ў пракуратуру, не ў нашай кампетэнцыі. Праўда, зваротаў няшмат. Гэта сведчыць пра тое, што іншыя дзяржаўныя органы вядуць добрую работу ў гэтым напрамку.


— Адкуль пачынаецца сцяжынка, якая вядзе на службу ў пракуратуру?
— Па-першае, неабходна вышэйшая юрыдычная адукацыя. У біяграфіі будучага работніка пракуратуры не павінна быць судзімасцяў і прыцягненняў да адміністрацыйнай адказнасці. Калі мець на ўвазе наш рэгіён, трэба звярнуцца ў аддзел кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры Віцебскай вобласці. Там запаўняюцца пэўныя дакументы, потым — субяседаванне, на якім камісія вырашае, ці падыходзіць прэтэндэнт на пасаду пракурорскага работніка для гэтай службы. Затым праводзіцца спецыяльная праверка, якая вызначае, ці мелі кандыдат і яго родныя праблемы з заканадаўствам. Наступны этап — экзамен у генеральнай пракуратуры. Калі ўсё пройдзена са станоўчым вынікам, маладога спецыяліста накіроўваюць на першае месца службы. Шэсць месяцаў ён праходзіць стажыроўку, пасля якой чакае атэстацыя, дзе канчаткова вызначаецца адпаведнасць займаемай пасадзе. Пасля гэтага прысвойваецца першы класны чын — юрыст 3-га класа. Калі правесці паралель з воінскімі званнямі, то гэта лейтэнант.


— Акрамя адукацыі, неабходна валодаць пэўнымі якасцямі характару. На Ваш погляд, якім павінен быць работнік пракуратуры?
— Па-першае, камунікабельным, бо ўвесь час даво-дзіцца мець зносіны з рознымі людзьмі. Важныя цвёрдасць характару, упэўненасць у сабе, стрэсаўстойлівасць.
Служба ў нас напружаная, часта даводзіцца ахвяраваць асабістым часам. Лічу, што ў органы пракуратуры прыходзяць людзі, якія ў першую чаргу кіруюцца не матэрыяльнымі і асабістымі прынцыпамі.
— Што пажадаеце калегам напярэдадні прафесійнага свята?
— Моцнага здароўя ім і іх родным і блізкім, добрага настрою, матэрыяльных выгод і ўсяго самага найлепшага. Асобныя словы ўдзячнасці нашым тэхнічным работнікам: загадчыцы канцылярыі, вадзіцелю, кур'еру-прыбіральшчыцы. Яны забяспечваюць нам камфортныя ўмовы для працы. Хочацца, каб і далей наш невялікі калектыў заставаўся такім жа дружным, спагадлівым і прыветлівым.


Гутарыла Кацярына СУРАВЕЦ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта