В старательном коллективе и работа спорится
gazeta 4-01-2015, 13:05 0 У рэспубліцы
4 студзеня — Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў
У верасні споўнілася 23 гады, як аддзяленне Белаграпрамбанка з'явілася ў Міёрах і з той пары актыўна ўдзельнічае ў фінансавым жыцці жыхароў раёна. Кіраўнік яго-вопытны, у банкаўскай сферы працуе з 1985-га, на пасадзе ўпраўляючага, а зараз-начальніка-з 2001-га. Да таго ж, чалавек года Віцебшчыны ў 2012-м. Гэта Ала Стэфанаўна Дуброўская.
— Год быў для нашага Цэнтра, як і для ўсёй эканомікі краіны, — не вельмі просты. У папярэднія гады на 1 студзеня мы не мелі запазычанасці, а сёлета яна складае 24 мільярды 800 мільёнаў ад суб'ектаў гаспадарання, — паведамляе начальнік А.С. Дуброўская.
Міёрскае аддзяленне — па агульных паказчыках сярод лепшых у вобласці. Значыць, добрыя лічбы ў далучэнні ўкладчыкаў, суаднесенасці выдання крэдытаў і іх спаганяемасці.
Мінулы год пражыты, у ім было шмат прапаноў для кліентаў. 2015-ты распачаты былымі і новымі бонусамі і абяцае заставацца таксама не менш насычаным і прыбытковым. Так, на ўкладзе "Вялікія грошы" ваш дэпазіт узрасце на 50% за год. Дарэчы, такая прапанова ўжо ўступіла ў сілу — можна карыстацца. Калі не станеце здымаць свае грошы з укладаў "Старт" і "Лінія росту 2" з 30 снежня па 31 студзеня, да агульных 28% у якасці бонуса дадаюцца яшчэ 20 %. Пераводзіцца крэдыт на 20 гадоў пад 4 % ад арганізацый да фізічных асоб для пакупкі сельскага жылля, пабудаванага гаспадаркай. Калі сям'я шматдзетная — да 40 гадоў пад 1 %. Пазычаюць у аграпрамбанку і на развіццё аграэкатурызму да 7 год пад 5 %. Сума — да 2000 базавых велічынь, якая з 1 студзеня складае 180 000 рублёў. Значыць, да 359 мільёнаў.
Працяг "МН" №1.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.