Авторизация
 

Дзень беларускага кіно

День беларусского кино Сучаснікам даволі складана ўявіць, што даўней прагляд кінафільма быў амаль святочнай падзеяй, а тых, хто прывозіў у населены пункт кінапраектар, сустракалі як сваякоў.
Сцяпан Сцяпанавіч Даргель больш за сорак год адпрацаваў кінамеханікам.


З прафесіяй Сцяпан Сцяпанавіч Даргель вызначыўся амаль выпадкова. 
— Тагачасны дырэктар кінафікацыі прыехаў у нашу школу з прафарыентацыйным выступленем, — расказвае ён. — Кіно толькі пачынала набіраць абароты, у раёне катастрафічна не хапала кінамеханікаў, таму нас шчыра заклікалі ісці вучыцца па гэтай спецыяльнасці.
Чамусьці ўсе настаўнікі сталі ўпэўніваць мяне паспрабаваць, і я пагадзіўся. У той час — 1959 год — цяжка было атрымаць пашпарт, аднак мне дапамаглі, сабралі, як кажуць, усім светам, і адправілі зайсвойваць кінанавуку.
День беларусского кино У Беларусі тады дзейнічалі дзве школы кінамеханікаў — у Мінску і Гродне, куды і накіравалі хлопца. Пры паступленні здавалі два экзамены: матэматыка і дыктант.
— З лічбамі праблем ніколі не меў, а вось з правапісаннем усё складвалася не так проста, — успамінае Сцяпан Сцяпанавіч. — Аднак пашчасціла з суседам па парце: я рашыў яму задачы, а ён выправіў мае памылкі. Паступілі абодва.

 

Працоўныя будні кінамеханіка
У 1960 годзе юны кінамеханік заканчвае вучобу і вяртаецца на Міёршчыну.
У раёне Сцяпану Сцяпанавічу ў якасці рабочага ўчастка выдзелілі ўвесь Новапагосцкі і частку Перабродскага сельсавета. Паколькі электрычнасць была не ўсюды, то спецыяльная тэхніка перавозілася на грузавой машыне, а паказ фільма без партатыўнай электрастанцыі, якую бралі з сабой, з'яўляўся немагчымым.
І дагэтуль у памяці першы сеанс.

 

День беларусского кино — Паказваў фільм у Дзедзіне ў вялікім двухпавярховым будынку якраз перад Новым годам. Матор стаяў пад акном, і трэба было пастаянна спускацца з другога на першы паверх, каб ачуняць тэхніку, якая замярзала на марозе. Набегаўся тады на год уперад", — усміхаецца Сцяпан Сцяпанавіч.
 У 18 год усё засвойваў сам. Сачыў за станам тэхнікі, стараўся не выбіцца з графіка: новы фільм паказаць у кожным населеным пункце на сваёй тэрыторыі. Прыязджаў у вёску, дзе наладжваў два кінапрагляды — днём і вечарам, а на наступны дзень накіроўваўся далей. Вёсак было шмат, і ва ўсе трэба даехаць, не зважаючы на пару года або надвор'е.
Крыху прасцей стала, калі правялі электрычнасць — тады ў вёсках пачалі з'яўляцца стацыянарныя кінаўстаноўкі і раз'ездаў паменела. Вольны час Сцяпан Сцяпанавіч скарыстаў для таго, каб прадоўжыць вучобу. Спачатку скончыў поўны курс сярэдняй школы, а потым —  Ленінградскі кінатэхнікум. 
Сталі ствараць невялікія кінабрыгады па 4-5 устаноўкі ў кожнай, брыгадзірам адной з такіх яго і прызначылі: сачыў, каб тэхніка працавала, а калі здаралася паломка, тэрмінова выязджаў рамантаваць. Спецыяльна для гэтага ў якасці службовага транспарта выдалі матацыкл.

 

— Канечне, кіно ўспрымалася як свята. Ішлі ўсе на сеанс, пачынаючы ад дзяцей, і заканчваючы старэнькімі бабулямі. А самыя заўзятыя гледачы — маладыя людзі. Бывае, збяруцца летам гуляць у валейбол да апоўначы. А потым ідуць глядзець двухсерыйны індыйскі фільм гадзін да трох ночы. Ніколі не скардзіліся, калі з-за кінасеанса затрымліваліся танцы. Усе глядзелі фільм, а потым танцавалі, — узгадвае Сцяпан Сцяпанавіч. — Прыемна, што памятаюць мяне і зараз. Бывае, вітаюцца ў горадзе, а я не магу зразумець хто гэта. Калі пытаюся, адкуль ведаюць, чую ў адказ: "Ты нам некалі кіно прывозіў".

 

Працяг у "МН" №100.


Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта