Семейный капитал

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўхваліў рашэнне аб увядзенні з 1 студзеня 2015 года сямейнага капіталу ў памеры 10 тыс. долараў пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей. Права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года. Прызначэнне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот па прызначэнні сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння або ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей.


Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу настане праз 18 гадоў з даты нараджэння гэтага дзіцяці. Сродкі сямейнага капіталу сям'я можа накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг ў сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай пенсіі маці. Пры тым сродкі могуць быць выкарыстаны датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Сродкі сямейнага капіталу будуць размяшчацца на дэпазітных рахунках грамадзян у ААТ "ААБ Беларусбанк".


Акрамя таго, праектам указа запланавана, што сем'ям, якія выхоўваюць двое або больш непаўналетніх дзяцей, будзе прадастаўляцца штомесячная дапамога ў памеры 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Мінпрацы і сацабароны, за два апошнія кварталы. Права на дапамогу будуць мець маці ці бацька (усынавіцель, апякун), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце ад трох гадоў і ад трох да 18 і маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў.


Пры прызначэнні дапамогі не будуць улічвацца дзеці, якія знаходзяцца ў дзіцячай інтэрнатнай установе, а таксама ўстанове адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання. Акрамя таго, не будуць мець права на гэты від дзяржпадтрымкі бацькі, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні.
Маладым сем'ям з дваімі непаўналетнімі дзецьмі будзе зніжана да 5% стаўка за карыстанне льготным крэдытам на будаўніцтва жылля.
 

 

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.