Авторизация
 

На варце закону і справядлівасці

На страже закона и справедливости 7 снежня — Дзень юрыста

 

Іван Адамавіч Волчык — асоба ў раёне вядомая і паважаная. Ён пракурор. Служыць у органах пракуратуры 13 гадоў, з іх 4 — у нашым горадзе. Аднак ураджэнец калыскі беларускай цывілізацыі — Полацка, — Іван Адамавіч ужо прыжыўся ў нашым краі, адзначае яго прыгажосць і шматазёрнасць. 


Пачынаў следчым у Расонах. Маладога і таленавітага адразу заўважылі і прапанавалі пасаду намесніка пракурора ў Докшыцах. Неўзабаве зноў поспех у кар'еры: Іван Адамавіч — пракурор нашага раёна. 
— Напэўна, не вельмі зручна, што даводзіцца даволі часта мяняць месца жыхарства? — пытаюся я.
— Так, гэта своеасаблівыя выдаткі прафесіі. А што ж рабіць? Калі хочаш "расці" — прыходзіцца ездзіць, — гаворыць субяседнік.
Класічнага сцэнарыю пра выбар прафесіі школьнай мары не атрымалася. Спачатку спасцігаў бухгалтарскія навыкі ў сельскагаспадарчым тэхнікуме. Толькі пасля яго заканчэння стаў студэнтам нядаўна адкрытага факультэта правазнаўства Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
— Усё склалася выпадкова. У тэхнікуме трапіўся вельмі добры выкладчык па правазнаўстве. І да таго ж, у ПДУ адкрыўся такі факультэт, — прыгадвае Іван Адамавіч юнацкі час. 
Хоць работа і складаная, але вельмі цікавая. Не шкадуе, што прысвяціў сябе менавіта ёй. Адзначае і якасці, якія павінен мець пракурор у сваім характары—камунікабельнасць, прынцыповасць, справядлівасць.


Вольнага часу, канечне ж, у служачага такога рангу вельмі мала. А ўпадабаны занятак у хвілінкі адпачынку — рыбалка. 
Абавязкаў у пракурора пералік вялікі, а асноўныя — следства і дазнанне, нагляд за выкананнем імі законнасці. Адзначае прыярытэтнасць у рабоце ўсіх накірункаў: прафілактыкі, нагляду за следствам, за выкананнем Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пагранічнай бяспекі, мясцовага кіравання, захаванасці маёмасці, падтрымання дзяржабвінавачвання, агульнага нагляду. Пракурор адказвае за дакладнае і адзінае ажыццяўленне закону ўсімі органамі.


— Каардынуем дзейнасць па барацьбе з карупцыяй, рэгулярна выступаем з прафілактычнымі гутаркамі. У нашым раёне выяўлены выпадкі гэтай негатыўнай з'явы. 
На абывацельскім узроўні карупцыя — гэта хабарніцтва. А па заканадаўстве яна мае цэлы пералік. Напрыклад, крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці, бяз-дзеянне службовай асобы з-за карыслі-вай ці іншай асабістай зацікаўленасці.


Яшчэ адзначае Іван Адамавіч, што ў нашым раёне высокі працэнт рэцэдываў. Напрыклад, за гэты год 49,2% беззаконня ўчынена тымі, хто мае судзімасць. Аднак агульная колькасць злачынстваў памяншаецца: за 10 месяцаў мінулага года на тэрыторыі раёна іх зарэгістравана 173, а за такі ж перыяд сёлетняга — 147. Параўнаем колькасць беззаконнікаў у стане алкагольнага ап'янення за дзесяцімесячны тэрмін: летась — 40, у гэтым годзе — 21.


— Станоўчая дынаміка дасягаецца дзякуючы зладжанай і высакаякаснай рабоце калектыву пракуратуры і іншых суб'ектаў прафілактыкі. 
Пад кіраўніцтвам Івана Адамавіча працуюць два аператыўныя работнікі — намеснік Святлана Алегаўна Раманоўская, памочнік Андрэй Аляксандравіч Нізюлька і тры тэхнічныя— загадчык канцылярыі Кацярына Віктараўна Варонька, вадзіцель Ігар Васільевіч Дармаковіч, а падтрымлівае чысціню Марыя Васільеўна Пацеенак.  
— Прафесійная падкаванасць нашых спецыялістаў дапамагае ім граматна несці службу. Святлана Алегаўна ў пракуратуры з 1999-га, а на пасадзе намесніка — з 2003-га. Андрэй Аляксандравіч прыехаў да нас з Наваполацка ў 2013-м, скончыў ПДУ па дзвюх спецыяльнасцях, адна з якіх — правазнаўства.
Адзначае Іван Адамавіч пастаяннае павышэнне ўзроўню майстэрства сваіх падначаленых і іх служэнне адзінай мэце — абароне правоў і свабод грама-дзян. Асабіста сам таксама прафесійна ўдасканальваецца і лічыць гэта адной з прыярытэтных задач.


Размаўляем пра раённую газету. Пракурор цікавіцца мясцовымі навінамі і задаволены, што "раёнка" друкуецца на беларускай мове.
— Для нашага народа павінна быць аднолькава зразумела як руская, так і родная мовы. 
А ў раёна падкрэслівае вялікія перспектывы ў сферы турызму.
— Толькі наша "Ельня" чаго вартая… І наогул, прырода цудоўная. Не горш, чым у Браславе. Нават лепш. Толькі трэба абсталяваць больш стаянак і месц для адпачынку. 
Зноў у гутарцы вяртаемся да службы. Не заўсёды апраўдваецца грамадскае ўяўленне пра пракурорскіх работнікаў: нібыта яны толькі сядзяць у кабінеце ў прыгожай форме.
— Абуваем гумовыя боты і правяраем фермы, даследуем старыя безгаспадарныя дамы, гарышчы, пляжы, адпаведнасць пабудоў зямельнаму і прыродаахоўнаму заканадаўству… — асвятляе рэальнасць Іван Адамавіч і падагульняе: — Але нам прыемна стаяць на варце закону і справядлівасці.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
  • apel
  • 08-12-2014, 12:43
  • : 12:43
-
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта