Авторизация
 

17 лістапада—дзень утварэння падраздзяленняў участковых інспектараў міліцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Служба даказала сваю неабходнасць і стала адной з вядучых у сістэме, бо менавіта гэтыя вартавыя правапарадку ўсе свае сілы і творчую энергію ўкладваюць ва ўмацаванне грамадскай бяспекі, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Яны непасрэдна змагаюцца з негатыўнымі праяўленнямі: ажыццяўляюць прафілактыку п’янства і алкагалізму, правапарушэнняў сярод непаўналетніх, клапоцяцца пра пажылых, і не толькі. А ў гэтай сувязі проста абавязаны дасканала ведаць усе тонкасці міліцэйскай работы.

Цяпер у аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РАУС працуюць 2 старшыя і 9 участковых інспектараў міліцыі. Яны садзейнічаюць стабілізацыі крымінальнай абстаноўкі, нярэдка не лічачыся з асабістым часам. З асаблівай прыязнасцю ўспамінаем ветэранаў, якія лепшыя гады свайго жыцця аддалі гэтай службе.

Паважаныя ўчастковыя інспектары міліцыі! Перакананы, што ваш прафесіяналізм, вопыт, падзвіжніцтва і беззапаветная праца дапамогуць захаваць і памножыць лепшыя традыцыі беларускай міліцыі. Віншуем вас з днём утварэння службы і жадаем новых поспехаў, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.

У. БАРАДУЛІН,
начальнік Міёрскага РАУС;
У. УТКІН,
начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта