Авторизация
 

Кожны дакумент патрабуе ўвагі

Каждый документ требует внимания 6 кастрычніка — Дзень архівіста

Пісьмы, дакументы, рэгістрацыйныя нумары, папкі… Кожны дзень мае з імі справу Ліліяна Аркадзеўна Батарчук. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яна займае пасаду загадчыка аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання. Разам з тым з'яўляецца старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Бонус да вышэйпералічанага — вядзенне архіва і справаводства.

 

—   Гэта невялікі ўчастак работы, — гаворыць Ліліяна Аркадзеўна пра свой дадатковы службовы абавязак. — І ў той жа час яму трэба ўдзяляць увагу пастаянна.

 

Штодня ва ўстанову прыходзяць пісьмы: і электронныя, і ў паштовых канвертах. Іх трэба зарэгістраваць, перадаць дырэктару на рэзалюцыю, а потым разнесці па адрасатах. Напрыканцы года складаецца наменклатура спраў, якой трэба кіравацца ў архіўнай дзейнасці. Раз у пяць год яна ўзгадняецца з дзяржаўным архівам у Глыбокім. Трэба сачыць за тэрмінам захавання матэрыялаў і па яго сканчэнні адпраўляць паперу ў макулатуру. Праўда, такі лёс чакае не ўсе дакументы. Ёсць сярод іх такія, што "прапісаліся" ва ўстанове назаўсёды.

Можа падацца, што работа з дакументацыяй і карэспандэнцыяй — занятак даволі сумны.

 

— Гэта далёка не так, — сцвярджае Ліліяна Аркадзеўна. — Сумаваць няма калі. Дакументазварот даволі значны, кожны дакумент ці пісьмо патрабуюць асобнай ўвагі.

Брацца за гэтую справу трэба, узброіўшыся засяроджанасцю і адказнасцю.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота: Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта