Из села в город

На 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы пражывалі 2 млн.239 тысяч маладых грамадзян ва ўзросце ад 14 да 31 года гэта 23,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Каля 38% моладзі жыве ў Мінску, 10,9% у Мінскай і 10,6% у Гродзенскай абласцях. Самая шматлікая маладзёжная група ва ўзросце 25-30 гадоў, на пачатак сёлетняга года яна налічвала 930,1 тысячу чалавек.

 

Як сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, амаль 82% беларускай моладзі складаюць гараджане. Колькасць сельскай моладзі за апошнія восем гадоў скарацілася на 166,7 тысяч чалавек (на 30%). Абумоўлена гэта міграцыйным адтокам у гарады па прычыне працягу навучання і працаўладкавання.

Летась з сяла выехалі больш за 40 тысяч, у той час як на пастаяннае месца жыхарства ў сельскую мясцовасць прыбылі ўсяго 18,9 тысяч маладых гараджан.

 

Па матэрыялах БелТА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.