Пособия подросли

З 1 жніўня павялічыліся аднаразовыя дапамогі на дзяцей і яны складаюць:

пры нараджэнні першага дзіцяці 10 262 900 рублёў (+521 800 руб да папярэдняга паказчыка);

пры нараджэнні другога і наступных дзяцей 14 368 100 (+730 520 руб);

жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12 тыдняў цяжарнасці, 1 026 290 руб.;

мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах 513 100 рублёў за кожны месяц водпуска па цяжарнасці і родах.

Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў (на першае дзіця) узрасла да 1 753 700 руб.

 

Нагадаю, што з 1 студзеня 2013 года памер дапамог па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3-х гадоў налічваецца ў залежнасці ад памеру сярэдняга заробку па рэспубліцы (за другі квартал 2013 г. ён складае 5 010 660 руб.).  А аднаразовыя дапамогі на дзяцей, дзяцей-інвалідаў і некаторыя іншыя вызначаюцца з улікам бюджэту пражытковага мінімуму, які з 1 жніўня складае ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня  2013 года ў разліку на адзін месяц—1 026 290 рублёў.

 

Ф. ПЯТКЕВІЧ, начальнік раённага Фонду

сацыяльнай абароны насельніцтва.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.