Авторизация
 

Абмежаванні па заробку

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № 597 ад 8 ліпеня 2013 года, якая ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2013 г., каэфіцыент суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка камерцыйнай арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і сярэдняй заработнай платы па арганізацыі ў цэлым не можа перавышаць 8,0. Рашэнне аб канкрэтным памеры каэфіцыента прымаецца органам, які заключыў кантракт, калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам.

 

Пры гэтым у дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%, уключаючы банкі, гэты каэфіцыент узгадняецца: да 6,0 уключна — з органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд; звыш 6,0 і да 8, 0 уключна — з органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, і прэм'ер-міністрам.

Пры невыкананні па выніках паўгоддзя двух і больш паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця каэфіцыент устанаўліваецца не больш за 4,0 уключна.

Пры разліку каэфіцыента не ўлічваюцца дзяржпрэміі, гадавыя бонусы, матэрыяльныя дапамогі і шэраг іншых выплат.

 

"Кіраўнікам арганізацый незалежна ад формы ўласнасці не налічваюцца і не выплачваюцца ўсе віды прэмій, бонусаў і ўзнагароджанне па выніках працы за год пры наяўнасці страты ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) за справаздачны перыяд у параўнанні з папярэднім перыядам па арганізацыі ў цэлым і (або) запазычанасці па выплаце заработнай платы ", — гаворыцца ў пастанове.

Саўмін рэкамендуе уласнікам маёмасці арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае менш за 50 працэнтаў, устанаўліваць умовы аплаты працы кіраўнікоў у адпаведнасці з гэтай пастановай.

 

Падрыхтавала Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

(Па матэрыялах інтэрнэт-парталу https://www.pravo.by/)

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта