Авторизация
 

На лініі агню

На линии огня 25 ліпеня 1853 года ў Мінску была створана першая штатная прафесійная пажарная каманда. Менавіта гэтая дата стала народным, дзяржаўным і, вядома, прафесійным святам. А тэрмін дзейнасці ў 160 гадоў сведчыць, што такая служба патрэбна ўсім і заўсёды, бо няма такога населенага пункта, куды б па тэрміновым выкліку не наведваліся пажарныя-выратавальнікі. Асаблівая старонка нашай гісторыі — адначасова трагічная і гераічная — Чарнобыль, дзе першы і самы жорсткі ўдар тэхнагеннай катастрофы ў ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года прынялі на сябе пажарныя. І не адступілі.

 

У нашай краіне сфарміравана магутная і аператыўная сістэма рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Аварыйна-выратавальная служба з'яўляецца адной з самых надзейных і падрыхтаваных сярод іншых, звязаных з прафесійнай рызыкай. У яе арсенале сучасныя тэхніка і абсталяванне, уменне выконваць мноства складаных работ. І з кожным годам усё шырэйшым становіцца кола пытанняў, звязаных з бяспекай насельніцтва.

 

На линии огня Сучасныя выратавальнікі перанялі ў спадчыну багатыя і слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў. На Міёршчыне іх закладвалі С. Я. Чабуранаў, В. В. Сцепулёнак, У. У. Самковіч, Ю. З. Радзішэвіч, А. А. Спірыдовіч, Ю. Г. Шамінка, А. А. Наркевіч, В. І. Вішнеўскі, Л. Р. Саўленка, Ф. М. Мыслівец, М. П. Сташулёнак, А. З. Каськевіч, С. Г. Аўласевіч, А. І. Смерцеў, А. У. Батарчук, Ю. А. Кураш, А. В. Пішчулёнак, С. Р. Пруткевіч, А. В. Шук.

 

Цяпер лепшымі па прафесіі прызнаны начальнікі пажарна-аварыйных выратавальных часцей №3 Сяргей Васільевіч Шастакоў і яго намеснік Пётр Васільевіч Конах (ЛПДС "Дзісна"), №11 — Аляксандр Васільевіч Ліманоўскі (Даўгінава), №12 — Юрый Эдмундавіч Чарневіч і №13 — Генадзь Томашавіч Паршута (Новы Пагост), №15 — Андрэй Пятровіч Прашкевіч (Язна), №16 — Сяргей Уладзіміравіч Максіменка (Дзісна).

У ліку лепшых камандзіраў аддзяленняў Андрэй Уладзіміравіч Батарчук і Віктар Паўлавіч Рачыцкі з Міёр, Аляксандр Яўгенавіч Жаўняровіч і Уладзімір Пятровіч Глінскі з ЛПДС "Дзісна", Дзяніс Славаміравіч Гіржда з Павяцця, Васіль Паўлавіч Яленскі з Язна, Аляксандр Аляксеевіч Стома з Дзісны.

 

На линии огня Заўсёды гатовая да выезду тэхніка ў старшага вадзіцеля з Міёр Георгія Васільевіча Марозава, у вадзіцеляў Валерыя Францавіча Вішнеўскага, Аляксея Уладзіміравіча Мізера, Дзмітрыя Сяргеевіча Мініна з райцэнтра, Пятра Яраслававіча Шамшура і Аляксандра Уладзіміравіча Жойдзіка з Язна, Барыса Алегавіча Катовіча і Мікалая Сергеевіча Катовіча з Чэрасаў, Віктара Уладзіміравіча Найдзёнка з Дзісны, Сяргея Іванавіча Пашкоўскага з ЛПДС "Дзісна".

 

Умела змагаюцца з агнём старшы пажарны Васіль Мікалаевіч Валынец, пажарныя Уладзімір Валянцінавіч Карцяновіч і Дзяніс Сяргеевіч Бабышка з Міёр, Стэфан Тадэвушавіч Жынь і старшы пажарны Андрэй Пятровіч Швед з ЛПДС "Дзісна". Аператыўна рэагуюць на надзвычайныя здарэнні і сітуацыі дыспетчары Анатоль Эдвардавіч Рэут, Аляксандр Часлававіч Малецкі, Юрый Уладзіміравіч Мішчанка. Сярод начальнікаў каравулаў самы ўмелы Уладзімір Вітальевіч Конах з Міёр.

 

Нават для спецыялістаў пажарнай службы загаранне — справа экстрэмальная, бо патрабуе максімальнай сабранасці, высокай дысцыпліны, увагі, поўнай самааддачы, хуткай, калі не сказаць імгненнай, рэакцыі на зменлівую сітуацыю. На пажары ці аварыі нельга хвалявацца ці панікаваць. Усё гэта і аб'ядноўваецца словам "прафесіяналізм".

 

На линии огня Віншую ветэранаў пажарнай службы і ўвесь асабовы састаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам! Жадаю ім і іх сем'ям здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці і душэўнай маладосці. А яшчэ — поспехаў у справе абароны жыццяў людзей і дабрабыту ад надзвычайных сітуацый.

 

На здымках: 1. Першая змена ПАВЧ-1 Міёрскага РАНС:нач. змены Павел Алегавіч Бурак, камандзір аддзялення Андрэй Уладзіміравіч Батарчук, пажарны Дзеніс Сяргеевіч Бабышка. 2. У час паказальных выступленняў на свяце горада. 3. Кіраўніцтва РАНС; 4. Выдатна ведаюць выратавальную службу і адказна адносяцца да выканання службовых абавязкаў начальнік ПАВП №16 у Дзісне Сяргей Уладзіміравіч Максіменка і яго падначаленыя:  пажарны Аляксандр Юр`евіч Лагунёнак і вадзіцель Аляксандр Іванавіч Ганебны.

М. КУРАШЭВІЧ,

намеснік начальніка

Міёрскага РАНС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
  • siti7
  • 03-08-2013, 01:45
  • : 01:45
Нужно сменить дизайн Админы.Это старье
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта