Авторизация
 

30 верасня пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Як і іншыя, гэты этап кампаніі рэгламентаваны выбарчым законам. Аддаваць галасы за тую ці іншую персону могуць грамадзяне старэй 18 гадоў. Кожны мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, але за адну і тую ж толькі раз. Збіраць подпісы ініцыятыўныя групы будуць да 29 кастрычніка ўключна. Для таго, каб прэтэндэнт меў права падаць дакументы на рэгістрацыю ўжо ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, неабходна не менш 100 тысяч подпісаў. Іх дакладнасць будзе правярацца.

Аддаць голасТак што, калі вам прапануюць паставіць аўтограф за таго ці іншага патэнцыяльнага кандыдата, для пачатку папрасіце прад’явіць пасведчанне, выдадзенае Цэнтрвыбаркамам, і дакумент, якія засведчвае асобу члена ініцыятыўнай групы. Яны, зразумела, павінна быць на аднаго і таго ж грамадзяніна. А затым, калі палічыце неабходным, стаўце подпіс, указаўшы дадзеныя пашпарта. Ваеннаслужачыя тэрміновай службы прад’яўляюць ваенны білет, тыя, хто па нейкіх прычынах не мае пашпарта, даведку, выдадзеную міліцыяй.

Варта памятаць, што тытульны бок падпіснога ліста павінен утрымліваць асноўныя звесткі пра патэнцыяльнага кандыдата ў прэзідэнты: месца работы, пасада ці род дзейнасці. Члены кожнай ініцыятыўнай групы маюць права расказваць біяграфію свайго прэтэндэнта, расхвальваць яго, паказваць фотаздымкі. Аднак калі яны ўручаюць вам друкаваныя агітацыйныя паперы, у якіх апісваюцца вартасці таго ці іншага кандыдата, —гэта ўжо незаконна.

Ажыўлена праходзіць збор подпісаў і ў Міёрскім раёне. Як расказала Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава—член ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, у гэтым этапе прадвыбарнай кампаніі нашы землякі прымаюць удзел з добрым настроем. Хаця эмацыянальны стан—дрэнны дарадчык. У такой справе ў першую чаргу кіруюцца здаровым мысленнем. Выбары—не конкурс прыгажосці, дзе аддаюць перавагу абаяльным палітыкам, трэба выбіраць таго, хто будзе кіраваць краінай. Шматлікія выбаршчыкі актыўна фіксуюць сваё жаданне бачыць у якасці кандыдата цяперашняга кіраўніка дзяржавы. За яго падпісваюцца грамадзяне розных узроставых катэгорый і сацыяльных слаёў—пенсіянеры, маладыя, дзяржслужачыя і простыя рабочыя. Многія раздзяляюць думку, што лепшай кандыдатуры на пост прэзідэнта, чым Аляксандр Лукашэнка, няма.

Маладая прадпрымальніца Жанна Сураўёва таксама аддала свой голас у падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Да будучых выбараў яна адносіцца з пачуццём грамадзянскага абавязку. На яе думку, кожны чалавек павінен праяўляюць палітычную актыўнасць, смела выказваць сваю пазіцыю. Сам народ выбірае, якой быць нашай будучыні.

Наталія КРУК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта