Авторизация
 

Небяспечная хвароба

21 чэрвеня у  вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці зарэгістравана ўспышка афрыканскай чумы свіней (АЧС). Адпаведна папярэдняй інфармацыі заражэнне жывёлы на прыватным падворку адбылося праз камбікорм, куплены ў прадпрымальніка. На тэрыторыі гэтага населенага пункта і ў межах зон, дзе ёсць пагроза заражэння жывёлы, устаноўлены каранцін і ўведзены абмежавальныя меры. Праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі інфекцыйнага ачага і недапушчэнні яго распаўсюджвання.

 

Прыкметы афрыканскай чумы свіней, якія можа заўважыць сам гаспадар прыватнага падворку: прыгнечаны стан, адмова жывёлы ад корму, задышка, кашаль,тэмпература да 42 градусаў, прыступы рвоты, магчымы параліч задніх канечнасцей, гнойна-слізістыя выдзяленні з носу і вачэй, запоры ці панос з крывёй,чырвона-фіялетавыя плямы на ўнутранай паверхні бёдраў, жываце, шыі, ля асновы вушэй, на пятачку і хвасце. Аднак трэба ведаць, што бывае і імгненнае цячэнне хваробы, калі жывёла гіне без якіх-небудзь прыкмет.

 

Пры падазрэнні на захворванне жывёлы АЧС трэба неадкладна звяртацца да спецыялістаў раённай ветэрынарнай службы па тэлефонах: 4-10-74 (дзяжураць ветспецыялісты ў буднія дні і па выхадных), 4-10-36 (галоўны ветурач раёна), 4-15-36 (намеснік галоўнага ветурача), 4-15-30 (ветлабараторыя).

 

Прадухіліць завоз і распаўсюджанне АЧС можна толькі агульнымі намаганнямі мясцовай ўлады, ветэрынарнай службы і абавязкова самога насельніцтва. Беларусь упершыню сутыкнулася з праблемай афрыканскай чумы свіней, каб справіцца з ёй, неабходна строга выконваць усе санітарныя нормы.

Пра меры перасцярогі ад АЧС будзе растлумачана  ў наступным нумары раённай газеты.

 

М. МАСАЛ, галоўны ветурач раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта