Авторизация
 

Заўтра, 6 кастрычніка—Дзень архівіста

Важная і карпатлівая працаМенавіта ў гэты дзень 1994 года ў краіне быў прыняты Закон “Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах ў Рэспубліцы Беларусь”. З таго часу дата адзначаецца ў краіне як прафесійнае свята работнікаў архіўнай галіны.

Гэта год для нашага архіва юбілейны—у лютым споўнілася 10. На працягу яго існавання характар дзеянняў практычна не змяніўся—гэта камплектаванне, кантроль за забеспячэннем захаванасці, улік і выкарыстанне дакументаў па асабоваму складу арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія размешчаны на тэрыторыі раёна. У нас захоўваюцца дакументы, якія найбольш запатрабаваны людзьмі. Тыя, якія ствараліся пры афармленні грамадзяніна на работу, звальненні, перамяшчэнні, аб выплаце заробку. Менавіта праз іх адлюстроўваюцца адносіны работнікаў з тымі, хто ім даў працу. Звяртаюцца ж да нас пераважна пры афармленні на пенсію.

Цяпер на захоўванні ў раённым архіве знаходзіцца 9 500 спраў у 134 фондах. Створана калекцыя дакументаў па асабоваму складу арганізацый, прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў. Справіліся мы і з планавымі паказчыкамі па ўпарадкаванню спраў, складанню наменклатур. Па звароту грамадзян выдана больш 180 даведак сацыяльна-прававога характару, на асабісты прыём звярнуліся 52 чалавекі. Дарэчы, вядзецца ён кожную сераду з 8.00 да 18.00, але трапіць на асабісты прыём можна і ў любы дзень.

Актуальнай застаецца праблема захоўвання дакументаў, якія паступаюць па асабоваму складу. Засмучае, што яны ў нездавальняючым стане захоўваюцца на ведамасным узроўні (парваныя і зацёклыя). Дрэнна чытаюцца дадзеныя, скажаюцца прозвішчы, часам у дакументах, асабліва ў сельскай мясцовасці, імя пішацца так, як называлі чалавека ў быце. Назіраецца такое ў загадах аб прыёме і звальненні работніка, ведамасцях па выплаце заробку. Таму звяртаемся да асобаў, якія адказныя за дакументацыю па асабоваму складу, асаблівую ўвагу сканцэнтроўваць на дакладнасці дадзеных у пашпарце і дакументах па асабоваму складу. Яны павінна супадаць, а інакш у людзей узнікаюць вялікія праблемы.
Неабходна адзначыць, што паступова ўстановы і арганізацыі актывізуюць работу па ўпарадкаванню дакументаў. У гэтым годзе вялікі аб’ем выканалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (адказная за архіў Л. А. Батарчук), РКБА (Н. С. Савуць), РВЭС (І. У. Зарэцкая). За што ім шчыра дзякуем.

Радуе, што для захоўвання дакументаў адрамантавана другое сховішча, дзе набыты і зманціраваны новыя сучасныя стылажы, устаноўлена сігналізацыя аховы. Але шмат працы яшчэ наперадзе.

У раённым архіве штатных работнікаў мала, але мы абапіраемся на шматлікі “атрад” памочнікаў—адказных за ведамасныя архівы. З імі працуем у цесным кантакце. Значнасць і каштоўнасць карпатлівай працы архівістаў як для дзяржавы, так і для кожнага грамадзяніна нязмерная з цягам часу. Усім жадаем поспехаў у нашай няпростай і адказнай справе.

Ірына СТОМА.


На здымку: Ірына Уладзіміраўна Зарэцкая працуе інспектарам па кадрах і сакратаром у раённым вузле электрычнай сувязі з 1996 года. У абавязкі ўваходзіць таксама справаводства. Яна вось ужо пяць гадоў адказна і дакладна вядзе ведамасны архіў.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта