Авторизация
 

"Турбота-2013"

З мая да жніўня 2013 года на тэрыторыі рэспублікі органы ўнутраных спраў праводзяць комплекс мерапрыемстваў па міжведамнай спецыяльнай праграме "Турбота".

Адна з задач праграмы — прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у летні перыяд, вывучэнне арганізацыі іх вольнага часу і забеспячэнне кантролю за паводзінамі падлеткаў, правядзенне мерапрыемстваў, у тым ліку па папярэджанні траўматызму і гібелі дзяцей.

Адной з прыярытэтных задач, якая стаіць перад органамі ўнутраных спраў на транспарце, нязменна застаецца забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя людзей, руху цягнікоў.

Па выніках 4 месяцаў бягучага года злачынстваў з удзелам падлеткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, выпадкаў траўматызму не было. Сказваецца прафілактычная работа.

Нагадаю некаторыя меры бяспекі. Яны забараняюць:

-       хадзіць па шляхах і пераходзіць іх перад ідучым цягніком;

-       падлазіць пад вагоны для праходу праз шлях, пералазіць праз счэпкі;

-       садзіцца і высаджвацца на хаду цягніка;

-       высоўвацца з вакон вагонаў на хаду цягніка;

-       скакаць з платформы на чыгуначныя шляхі;

-       класці пабочныя прадметы на рэйкі;

-       пашкоджваць чыгуначнае абсталяванне;

-       кідаць камяні і іншыя прадметы ў цягнікі, што праходзяць міма.

Дарэчы, падкладванне на чыгуначныя і трамвайныя шляхі прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху электрычнага транспарту прадугледжвае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь, а праход па шляхах ва неўстаноўленым месцы — ад 0,2 да 2 БВ.

 

Бацькам або асобам, якія іх замяняюць, неабходна памятаць, што дзеці да 16 год з 23 да 6 гадзін павінны знаходзіцца дома, на вуліцы — толькі з суправаджаючым дарослым. За парушэнне гэтага правіла штраф складзе да 2 базавых.

Ад вашых паводзін залежаць ваша бяспека і дабрабыт.

 

В. ЛЕДАХОВІЧ,

старшы ўчастковы

інспектар ІСН Полацкага

АУС на транспарце.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 531
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 119
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 253
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта