Авторизация
 

Важны фактар нашага жыцця

Важный фактор нашей жизни 18 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Штогод у трэцюю суботу мая адзначаецца ў рэспубліцы Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Сёння фізкультура і спорт з'яўляюцца неад'емнымі часткамі грамадства і кожнага чалавека. Яны выкарыстоўваюцца для рознабаковага развіцця асобы, умацавання здароўя, прафілактыкі захворванняў і фарміравання здаровага ладу жыцця.

 

У такі дзень падводзяцца вынікі работы за мінулы год, таксама хочацца падзяліцца некаторымі планамі на будучае. Дасягнуты высокія рэзультаты ў падрыхтоўцы спартыўнага разерву. 73 выхаванцы ДЮСШ сталі пераможцамі і прызёрамі абласных спаборніцтваў. Упершыню каманда лёгкаатлетаў раёна лідзіравала на першынстве вобласці па лёгкаатлетычным кросе.

 

Стабільна высокія вынікі паказвае валейбольнае аддзяленне. Выхаванкі трэнера У. В. Вішнякова з'яўляюцца неаднаразовымі прызёрамі абласных спаборніцтваў і турніраў. Радуюць поспехамі вучні трэнера па футболе А. С. Грыгаровіча. Каманда хлопчыкаў 1999-2000 гадоў нараджэння другі раз пацвердзіла "бронзавы" статус на рэспубліканскіх спаборніцтвах "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

 

Арганізавана дзейнасць ФСК "Атлант" з мэтай развіцця фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства для сістэматычных заняткаў фізкультурай. Працуюць тут групы для дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва, прадугледжаны ільготы для асобных катэгорый насельніцтва. Заняткі праводзяцца па валейболе, футболе, каратэ, плаванні, тэнісе і більярдзе, гімнастыцы, аэробіцы, атлетычнай гімнастыцы.

 

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады значна вырасла цікавасць насельніцтва раёна да здаровага ладу жыцця і адпаведна павялічылася колькасць жадаючых займацца спортам. У многім гэта абумоўлена добрай працай таленавітых і адказных трэнераў, наяўнасцю сучаснай матэрыяльнай базы і абсталявання. У гэтым накірунку працягваецца праца. Летась выкананы работы па рамонце і мадэрнізацыі гарадского стадыёна, першы этап праведзены і па рэканструкцыі трыбун, працягваюцца яны ў будынку ФСК "Атлант", дзе ўжо ўстаноўлены душавыя пакоі, адноўлены раздзявалкі.

Сёлета ўвага да развіцця матэрыяльна-спартыўнай базы не зменшыцца: плануецца рэканструяваць другі сектар трыбун гарадскога стадыёна, абсталяваць бегавыя сцяжынкі сучасным пакрыццём, пачаты работы над электраасвятленнем і вокнамі ў будынку спарткомплекса ў Дзісне.

 

Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту, трэнерска-выкладчыцкі састаў, настаўнікі фізкультуры, ветэраны фізкультурнага руху, віншую вас усіх з прафесійным святам! Жадаю моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, невычарпальнай энергіі і новых спартыўных перамог!

 

Аляксандр ЖУК,

начальнік аддзела

фізічнай культуры,

спорту і турызму

райвыканкама. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 899
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 087
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 189
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта