Авторизация
 

Стратныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт у час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.

ххх

У Беларусі прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць уласніка (уладальніка) транспарту за парушэнне правіл дарожнага руху, звязаная з перавышэннем хуткасці руху, зафіксаваная працуючымі ў аўтаномным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу (указ №454).

ххх

Закупачныя цэны на грэчку, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы, павялічаны ў 1,5 раза.

ххх

У Беларусі рыхтуюцца да прыватызацыі 118 прадпрыемстваў.

ххх

Удзельная вага плацяжоў, якія паступілі ў бюджэт рэспублікі ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, сёлета за 7 месяцаў склала 20,5%, у тым ліку ад юрыдычных асоб—17,8%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў—2,7%. Усяго на 1 жніўня знаходзілася на ўліку 83220 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва—юрыдычных асоб. Іх колькасць павялічылася за год на 10,8%, а сёлета—ужо на 5,8%.

ххх

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Абавязковая ўмова—стварэнне новых рабочых месц. Заяўкі прымаюцца да 30 верасня.

ххх

Маладзёжны інавацыйны форум упершыню пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Яго папярэдняя назва—“Моладзь. Інавацыі. Будучыня”.

ххх

Цэны на патрыманыя аўтамабілі зменшацца яшчэ больш. Такое меркаванне генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі “БАА” Людмілы Шабанавай.

ххх

Прапановы за апошні час не зменшыліся, а попыт застаецца дастаткова слабы.
ААТ “Віцязь” рыхтуецца да серыйнай вытворчасці бензаматорных газонакасілак. Яны будуць мець двухтактны рухавік у 1,6 конскай сілы, вага 7,5 кг.

ххх

РУП “Віцебскэнерга” і расійскае ААТ “Тэхнапрамэкспарт” заключылі кантракт на будаўніцтва Полацкай ГЭС да 2014 года. Прадугледжана ўстаноўка праматочнай турбіны чэшскай вытворчасці.

ххх

За апошнія пяць гадоў дзяцей ў дамах-інтэрнатах стала менш на 40%.

ххх

Маршрут “З варагаў у грэкі” ўвайшоў у праект дзяржпраграмы развіцця турызму ў Беларусі на 2011-2015 гады.

ххх

З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Браславе пройдзе міжнародны семінар “Перспектывы трансгранічнага супрацоўніцтва ў еўрарэгіёне “Азёрны край”. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Ігналінскага раёна з Літвы, Краслаўскага з Латвіі, Пскоўскага з Расіі і Пастаўскага з Беларусі.

Па паведамленнях БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта