Авторизация
 

Ведай нашых

ААТ «Туркова» заняла трэцяе месца ў  рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2013 года. У якасці прэміі мясцовым аграрыям выдзелены новы трактар — МТЗ-1523.

 

—  Дадзена вельмі высокая ацэнка рабоце ўсяго нашага калектыву. Раней даводзілася займаць па выніках агляду машынных двароў прызавыя месцы ў раёне і вобласці, а вось на рэспубліканскім узроўні выйшлі ў лік пераможцаў упершыню, — зазначае галоўны інжынер ААТ «Туркова» Іосіф Архіпавіч Шульга. —  У нас ужо стала добрай традыцыяй падтрымліваць на машынным двары і ў майстэрні чысціню і прадак. Зроблены пляцоўкі для аўтатранспарту, сельгасмашын на захоўванні, для працуючай тэхнікі і спісанай, для металалому і зношанай гумы. Камбайны ставім пад навесам у боксах. Абсталяваны мыйка і заправачная. Парадак у майстэрні і на складах. Створаны належныя бытавыя ўмовы. Уся тэрыторыя мехдвара абгароджана, устаноўлены вароты. Пад’езд заасфальтаваны. Асобныя зоны вымашчаны бетоннымі плітамі. Ля дыспетчарскай—альтанка. Увогуле многае зроблена.

 

Галоўная заслуга ў навядзенні і падтрыманні парадку на машынным двары, забеспячэнні належных умоў працы работнікаў, правядзенні рамонту тэхнікі, папаўненні парка новымі сельгасмашынамі, трактарамі і камбайнамі, несумненна, дырэктара сельгаставарыства Віктара Іванавіча Сташкевіча. А яго незаменныя памочнікі ў гэтай справе галоўны інжынер Іосіф Архіпавіч Шульга, інжынер па сельгасмашынах Мікалай Уладзіміравіч Гарбатаў, загадчык майстэрняў Мікалай Пятровіч Бяляцкі, загадчыца склада ГЗМ Святлана Іванаўна Туча, дыспетчар Зоя Мікалаеўна Пупіна і, канешне ж, самі механізатары і вадзіцелі, якія, перш чым паставіць тэхніку на захоўванне, абавязкова пачысцяць яе, памыюць і заўсёды беражліва абыходзяцца з кожным агрэгатам.

 

Кіраўнік інжынернай службы адзначае, што ўжо большасць глебаапрацоўчага інвентару падрыхтавана да выезду ў поле — плугі, культыватары, чызелі. Спраўная сеялка АПП-6Д. А вось другі пасяўны агрэгат — АПП-6 з фразой, які вясной і восенню задзейнічаны найбольш інтэнсіўна, яшчэ трэба рамантаваць. Несумненна, да вясны ўся тэхніка будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці, хаця на гэта спатрэбяцца немалыя сродкі, бо запчасткі цяпер каштуюць вельмі дорага. Мясцовыя работнікі лічаць: капейка рубель беражэ. А таму такія дробязныя, але вельмі «хадавыя» дэталі, як балты, гайкі, шайбы, утулкі і многае іншае выточваюць у майстэрні, у гэтым дапамагае токар Аляксандр Міхайлавіч Панізнік. Зварачныя работы выконвае Валерый Вячаслававіч Швед.

 

Тэхнічны парк за апошнія гады істотна абнавіўся. А ўсяго ў  гаспадарцы каля 40 трактароў, 6 грузавых аўтамабіляў, 3 корма- і 6 зернеўборачных камбайнаў, шмат прычапнога інвентару. Новыя магутныя трактары МТЗ-3022, а іх у гаспадарцы два, укамплектаваны культыватарамі, абаротнымі плугамі, універсальнымі сеялкамі, і ў асноўным задзейнічаны на палявых работах. Незаменнымі з’яўляюцца і новыя пагрузчыкі «Амкадоры», якія выкарыстоўваюцца на розных участках.

 

Пра беражлівае абыходжанне з тэхнікай сведчыць той факт, што ў гаспадарцы знаходзяць прымяненне і ўжо старыя МТЗ-82, якія эксплуатуюцца з1979-1980 гадоў. Выкарыстоўваюць іх на фермах для выдалення гною з жывёлагадоўчых памяшканняў (амаль увесь статак у гаспадарцы пераведзены на бяспрывязнае ўтрыманне), дастаўкі саломы і іншых патрэб.

 

Дзякуючы зладжанай рабоце інжынернай і раслінаводчай служб, асабістаму ўкладу механізатараў сельгаставарыства «Туркова» штогод у ліку пераможцаў раённага спаборніцтва па вытворчасці сельгаспрадукцыі — сёлета, напрыклад, калектыў заняў другое месца, на такой жа высокай пазіцыі быў і ў папярэднім годзе. Мясцовыя работнікі нярэдка становяцца пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Вось і сёлета двое тутэйшых вяскоўцаў удастоены высокіх узнагарод.

 

У адпаведнасці з Пастановай калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 29. 11. 2012 г. пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых  кармоў прызнаны:

 

Алеська Сяргей Іванавіч — сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў (адзначаны Ганаровым дыпломам і халадзільнікам);

Протас Анатоль Анатольевіч — сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы травяністых кармоў (адзначаны Ганаровым дыпломам і тэлевізарам).

 

Стаць пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва — гэта ганарова і для тых, хто змог дабіцца такіх высокіх паказчыкаў, і прыемная навіна для ўсяго раёна. Віншуем калектыў ААТ «Туркова» на чале з дырэктарам Віктарам Іванавічам Сташкевічам і асабіста Сяргея Іванавіча Алеську і Анатоля Анатольевіча Протаса з працоўнымі перамогамі і высокімі ўзнагародамі.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта