Авторизация
 

“Белай Русі” — 5 год

Свой першы юбілей “Белая Русь” адзначыла 17-га лістапада. Напярэдадні ў Мінску прайшоў другі з’езд аб’яднання, у якім прынялі ўдзел 415 дэлегатаў і 58 запрошаных ад усіх абласных і сталічнай арганізацый. Са справаздачамі пра зробленую работу выступілі старшыня аб’яднання Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў і старшыня Цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі Святлана Мікалаеўна Зубрыцкая. На з’ездзе прыняты новыя рэдакцыя Устава і Праграма, выбраны кіруючыя і кантрольныя органы.

                                                            

За пяць год аб’яднанне вырасла ў адну з самых масавых грамадскіх арганізацый, заслужыла аўтарытэт і павагу. У яе радах амаль 133 тысячы чалавек, і большасць складаюць маладыя людзі.

У міёрскім філіяле “Белай Русі” зараз 287 чалавек, пярвічных арганізацый — 12, акрамя таго 3 пярвічкі пастаўлены на ўлік па вытворчым прынцыпе (Беларусбанк, Белаграпрамбанк, райгаз).

 

На нашым рахунку ўжо нямала добрых спраў. Актыўна ўдзельнічаем у акцыях “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” — упрыгожвае Беларусь”, “Белая Русь” — за здаровую нацыю”, “Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарогах”, “Белая Русь” — за адраджэнне гістарычнай спадчыны”.

 

Значная частка мерапрыемстваў звязана з акцыяй “Белая Русь” — ветэранам” — удзел у святкаванні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Перамогі, падарункі пражываючым у аддзяленні кругласутачнага знаходжання з нагоды наваселля, віншаванні з юбілеем ветэранаў клуба “Бажэна”, супрацоўніцтва з раённым Саветам ветэранаў. Добрай традыцыяй стаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да Дня маці.

 

Грамадска-палітычны ракурс таксама ў полі зроку. Члены нашай арганізацыі праявілі ініцыятыву на ўсіх этапах кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Работа праходзіць ва ўзаемадзеянні з райвыканкамам і Саветам дэпутатаў, грамадскімі арганізацыямі — БРСМ, Саветам ветэранаў, Саветам жанчын, Фондам міра, прафсаюзамі.

 

А. ШАМЁНАК,

старшыня раённай

арганізацыі РГА “Белая Русь”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта