Подписка

Поўным ходам ідзе падпіска на перыядычныя выданні на першы квартал 2013 года.

Каб своечасова атрымліваць любімыя газеты і часопісы, улічыце вось гэтыя тэрміны: на выданні Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з іх катэгорыяй можна падпісацца да 5, 10, 15 ці 20 снежня; апошні дзень падпіскі рэспубліканскіх газет і часопісаў — 26 снежня, а абласных выданняў — 28-га.

Самы позні тэрмін выпіскі ў раённай газеты. Але ведайце, што апошні рабочы дзень у паштавікоў сёлета — субота 29 снежня. Запомніце гэтую дату, і тады “Міёрскія навіны” своечасова трапяць у ваш дом.                                 

 

 І. ТЫШКЕВІЧ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.