Авторизация
 

Месячнік "Белы кій"

З 15 кастрычніка да 15 лістапада ў Беларусі праходзіць месячнік "Белы кій". Яго мэта — прыцягненне ўвагі мясцовых органаў улады, кіраўніцтва арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскасці да праблем інвалідаў па зроку. Варта, каб у магазінах цэннікі былі яркія і буйныя, вадзіцелі ў аўтобусах аб'яўлялі прыпынкі, абнавіць пешаходныя пераходы.

 

Па ініцыятыве Міжнароднай Федэрацыі сляпых было прынята рашэнне аб правядзенні "Дня белага кія", а ў 1984 годзе створаны Сусветны саюз сляпых. З таго часу месячнік праводзіцца штогод. 13 лістапада адзначаецца "Дзень сляпых", прымеркаваны да дня нараджэння Валянціна Гаюі-заснавальніка ціфла-педагогікі, стваральніка першых навучальных устаноў у Францыі для тых, хто не бачыць.

 

Трэба адзначыць, што інваліды па зроку вядуць актыўны лад жыцця: удзельнічаюць у розных конкурсах, пішуць вершы і дэкламуюць вывучаныя на памяць, выконваюць ля дома сельскагаспадарчыя работы і шмат іншага. Дэлегацыя з нашага раёна ўдзельнічала ў спецыяльнай праграме "Запалі сваю зорку", што праходзіла ў рамках "Славянскага базару" ў Віцебску.

 

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для правядзення вольнага часу інвалідаў па зроку ёсць літаратура з узбуйненым шрыфтом, спецыяльная шашкі і шахматы, аўдыёкнігі.

На заканчэнне хочацца прыгадаць верш Т. Русаковай, інваліда І групы:

Никто не застрахован от беды…

Несчастный случай, катастрофа, драка —

И на глаза наложены бинты,

И нет спасенья от сплошного мрака.

Ни отблеска, ни тени — ничего!

Лишь чёрная зияющая бездна.

О, если б знали люди, каково

Познать бессилье глаз, их бесполезность.

И горько сознавать, что никогда

Не насладиться красками восхода.

Не разглядеть, как падает звезда —

Слезинка голубого небосвода. 

 

Л. БАТАРЧУК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 381
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 669
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 048
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта