Авторизация
 

Вынікі, падзякі, віншаванні

Итоги, благодарности, поздравления 6 кастрычніка — Дзень архівіста

Вынікі, падзякі, віншаванні... Гэта складнікі любога прафесійнага свята. Падводзячы вынікі работы раённага архіва, можна сказаць, што праца была плённай. Выдавалі неабходныя даведкі грамадзянам, на стэлажах з’яўляліся папкі з дакументамі, якія цяпер надоўга атрымалі тут прапіску.

                                

Прынялі справы РУП “Сортнасенагародніна”, Дзісенскага камбіната будматэрыялаў, частку дакументаў райплемстанцыі. Перадалі нам на захоўванне неабходную дакументацыю з зачыненых Крукаўскай і Істаўскай школ, 26 і 33 справы адпаведна. Гэта загады па асабовым складзе, алфавітныя кнігі запісу вучняў, пратаколы экзаменацыйных камісій, кнігі ўліку выдачы пасведчанняў аб базавай адукацыі, зводныя ведамасці вучняў. За адказны падыход і плённае супрацоўніцтва шчырае дзякуй дырэктарам школ В. У. Станевіч і Т. А. Глебка.

 

Ідзе апрацоўка асабовых спраў выхаванцаў з Дзісенскага дзіцячага дома.  На іх аснове выдадзена каля 30 даведак.

Увогуле мы выканалі 224 запыты сацыяльна-прававога характару па Беларусі і 16 па краінах бліжэйшага замежжа. Імкнёмся хутка і якасна дапамагаць людзям, якія да нас звяртаюцца.

 

У штаце архіва 3 чалавекі — дырэктар, галоўны архівіст і бухгалтар. Аднак можна лічыць нашымі супрацоўнікамі адказных за архівы ў розных арганізацыях. У гэтым годзе цесна супрацоўнічалі з Міёрскім і Язненскім ПМС. Прыемна, што Марыя Мароз і Ірына Шчарбіцкая адказна ставяцца да сваіх абавязкаў.

З нагоды свята найлепшыя пажаданні калегам — добрага здароўя, жыццёвага аптымізму і працоўных дасягненняў! Асобныя словы падзякі хочацца сказаць былой загадчыцы раённага архіва І. Э. Стома, якая стаяла ля яго вытокаў. У верасні Ірына Эдуардаўна адзначыла 60-гадовы юбілей. Нашы шчырыя віншаванні і з Днём архівіста, і з гэтай цудоўнай датай!

 

Т. ДАРГЕЛЬ,

дырэктар Міёрскага райархіва.

 

На здымку: Аб’ём работы ў Марыі Мароз, інспектара па кадрах Міёрскага ПМС і адказнай за архіў, даволі вялікі. Кожны дзень праз яе рукі праходзіць шмат карэспандэнцыі, і ні адно пісьмо нельга пакінуць без увагі. Усе дакументы спачатку атрымліваюць рэгістрацыйны нумар, а потым займаюць сваё месца ў архіўнай папцы. Таксама Маша займаецца асабовымі справамі супрацоўнікаў арганізацыі і многай іншай дакументацыяй.Тут не абысціся без уважлівасці, адказнасці і засяроджанасці. А яшчэ спраўляцца з абавязкамі дапамагае рабочы дэвіз: “Працаваць плённа”.

У арганізацыю Марыя прыйшла ў 2006-м годзе, скончыўшы Віцебскі тэхналагічны каледж. За гэты час склаліся добрыя адносіны з калектывам, кожны год прыбаўляў вопыту ў рабоце. Прафесійнае ўдасканаленне працягваецца і цяпер. Марыя завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва ў Мінску па спецыяльнасці дакументазнаўства.

Энергію і сілы, затрачаныя на работу і вучобу, дапамагаюць вярнуць любімыя заняткі. “Я вельмі люблю гатаваць”,—адказвае Маша на пытанне пра захапленні. Можна сказаць, што яе мужу Сяргею пашанцавала з такім хобі сваёй палавінкі. А яшчэ Марыя любіць іранічныя дэтэктывы, таму добра знаёма з творамі Дар’і Данцовай. Толькі, напэўна, сёння пачытаць кнігу не дадуць тэлефонныя званкі і sms-віншаванні. Ды і сама Марыя не забывае павіншаваць з прафесійным святам сваіх калег з іншых арганізацый.

Фота  і тэкст Кацярыны СУРАВЕЦ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта