Авторизация
 

Самая дакладная

Сёння  органы дзяржаўнай статыстыкі рэспублікі адзначаюць сваё 92-годдзе. Пад іх увагай знаходзяцца ўсе асноўныя сацыяльна-эканамічныя працэсы краіны. Яны праводзяць назіранні па заказу ўрада па 112 формах рознай перыядычнасці. Гэтая справаздачнасць неабходна для назірання за выкананнем дзяржаўных праграм і дазваляе прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Акрамя таго, простаму чалавеку цікава, што адыбваецца ў дзяржаве: колькі жыве насельніцтва, якая дэмаграфічная сітуацыя, колькі ўзведзена жылля ці выпушчана прадукцыі, прададзена тавараў, якая колькасць працуючых і іх заробак і многае іншае.

 

Дзейнасць аддзела статыстыкі Міёрскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці накірвана на забеспячэнне паўнаты ахопу рэспандэнтаў і атрымання аб’ектыўнай і сапраўднай статыстычнай інфармацыі. У ім працуюць адукаваныя і адказныя спецыялісты, якія пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Яны збіраюць, апрацоўваюць і захоўваюць пярвічную інфармацыю, перадаюць яе ў Белстат. Праводзяць інструкцыйныя нарады і семінары з работнікамі эканамічных і бухгалтарскіх служб прадпрыемстваў і арганізацый, правяраюць сапраўднасць пярвічных дадзеных.

 

Акрамя таго, сёлета ў раёне праводзяцца выбарачныя абследаванні дамашніх гаспадарак па вывучэнню ўзроўню жыцця насельніцтва ў Міёрах, дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці ў Перабродскім сельсавеце і райцэнтры, асабістых падсобных гаспадарак вяскоўцаў у аграгарадку Чэрасы, назіраюць за аб’ёмамі продажу тавараў на рынку Міёр.

 

За адданасць сваёй справе і штодзённую напружаную працу выказваю шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам аддзела статыстыкі, а таксама спецыялістам, якія заняты ў выбарачных абследаваннях, віншую ўсіх з прафесійным святам.

Бясконца ўдзячна нашым паважаным ветэранам за шматгадовую працу, за каштоўны вопыт, перададзены маладому пакаленню.

 

Ад усёй душы жадаю калегам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту сем’ям, невычэрпнага аптымізму, поспеху і новых здзяйсненняў.

 

Н. НОВІК,

начальнік аддзела

статыстыкі Міёрскага раёна.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта